Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
22 сакавіка 2018, 12:11
Анатоль Iсачанка

Улады падтрымаюць людзей, якія хочуць змяніць сваю малую радзіму

Анатоль Iсачанка

Улады будуць дапамагаць людзям, якія імкнуцца ўнесці свой уклад у змяненне малой радзімы. Аб гэтым журналістам заявіў старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка, які 21 сакавіка ў Мядзелі правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Як вядома, 2018 год у Беларусі абвешчаны Годам малой радзімы. Калі чалавек любіць сваю малую радзіму і хоча ўнесці ўклад у яе змяненне, гэта добра. Важна, каб усё рабілася ў рамках заканадаўства. Улады падтрымаюць такія пачынанні і дапамогуць, - сказаў Анатоль Ісачанка. - Аднак няправільна маніпуліраваць паняццем малой радзімы ў асабістых мэтах".

Тэма малой радзімы не раз закраналася ў час прыёму ў кіраўніка Мінскай вобласці. Напрыклад, жыхар Мядзела прапанаваў дапамагчы ва ўстараненні прасадкі грунту ў падвалах жылога дома нумар 25в па вул. Заазёрнай райцэнтра. Паводле яго слоў, у шматкватэрным доме раней існаваў жыллёва-будаўнічы кааператыў. Пасля дом перайшоў на баланс УП "Мядзельская жыллёва-камунальная гаспадарка". З часам грунт у падвале дома прасеў, што, урэшце, не ўплывае на бяспеку будынка.

Анатоля Ісачанку праінфармавалі, што цяпер рыхтуецца праектна-каштарысная дакументацыя на водапаніжэнне, прычым адразу на некалькі дамоў, якія размешчаны побач. Праект прадугледжвае аднаўленне адмосткі, тэхнічны стан падвалаў у доме ў хуткім часе будзе абследаваны спецыялістамі. Мужчына, які звярнуўся на прыём да кіраўніка вобласці, запэўніў, што жыльцы разумеюць сутнасць праблемы і гатовы асабіста ўдзельнічаць у яе вырашэнні. Старшыня аблвыканкама ў сваю чаргу прапанаваў пасля гатоўнасці праекта прадстаўнікам ЖКГ і жыльцам сумесна прыняць рашэнне, каб паскорыць рамонтныя работы. Можна даручыць іх падрадчыку, пры ўмове прапарцыянальнага фінансавання з абодвух бакоў. Іншы варыянт - прадаставіць уласнікам кватэр матэрыялы для самастойнага правядзення рамонту падвала. Усе зацікаўленыя згадзіліся з гэтым. Жыхар райцэнтра заўважыў, што такім чынам людзі паўдзельнічаюць у патрэбным для сваёй малой радзімы пачынанні.

Прыём у губернатара не абышоўся без разгляду жыллёвых і зямельных пытанняў. Так, мужчына з Мядзела хадайнічаў аб зніжэнні ацэначнага кошту кватэры, набываемай у ААТ "Мядзельскі райаграпрамэнерга". У працэсе прыватызацыі была праведзена ацэнка гэтага жылога памяшкання. Грамадзянін з ёй раней згадзіўся і падпісаў неабходныя дакументы. Паводле ўмоў дагавора куплі-продажу кватэры, яна набыта ў растэрміноўку на пяць гадоў. Цяпер пакупнік хацеў бы павялічыць гэты перыяд да сямі гадоў. Анатоль Ісачанка растлумачыў, што гэта пытанне не ў кампетэнцыі старшыні аблвыканкама і яго трэба вырашаць выключна з уласнікам - акцыянерным таварыствам.

Звярнулася і жанчына з в. Канстанцінава Мядзельскага раёна, якая разглядае набыццё жылога дома ў ААТ "Свір-Агра", дзе пражывае і цяпер. З праведзенай ацэнкай нерухомай маёмасці яна не згодна і дабіваецца правядзення тэхнічнай экспертызы будынка. Парадак дзеянняў ёй таксама быў растлумачаны.

Сямейная пара з в. Гатавічы прасіла губернатара прадаставіць ім ва ўласнасць зямельны ўчастак каля возера Нарач. У канцы мінулага года завяршыўся тэрмін часовага карыстання гэтым участкам, які ў агульнай колькасці склаў 15 гадоў. Заяўнікі неаднаразова звярталіся ў мясцовыя органы ўлады з просьбай аб продажы яго па кадастравым кошце. Мэта атрымання ўчастка, які знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад азёрнай берагавой лініі, - развіццё такіх відаў спорту, як віндсёрфінг, кайтсёрфінг. Але ўчастак трапляе ў аўкцыённую зону. Аб завяршэнні тэрміну арэнды і новым прававым статусе зямлі, якая падпадае пад продаж з аўкцыёну, мужа і жонку папярэджвалі. "Я не супраць, каб гэта зямля была вашай, але яе трэба набыць ва ўстаноўленым парадку", - сказаў Анатоль Ісачанка.

Прынцыповае пытанне работы гімназіі-інтэрната ў Мядзелі з губернатарам абмеркавалі жыхаркі раёна. Жанчыны спыталі, ці не плануецца закрыццё гэтай дзяржаўнай установы адукацыі. Іх запэўнілі, што такіх намераў няма. У адпаведнасці са змяненнямі правіл прыёму набор у 5-я класы гімназій будзе праводзіцца без уступных іспытаў.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі