Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
15 кастрычніка 2020, 17:56
Павел Савельеў

У ВНУ неабходна ўзмацніць практыкаарыентаванасць адукацыі

Павел Савельеў
Галоўны рэдактар газеты "Веснік Магілёва"

У ВНУ неабходна ўзмацніць практыкаарыентаванасць адукацыі. Такім меркаваннем з карэспандэнтам БЕЛТА падзяліўся ўдзельнік дыялогавай пляцоўкі "Дзяржаўная маладзёжная палітыка - погляд у будучыню" галоўны рэдактар ​​гарадской газеты "Веснік Магілёва" Павел Савельеў.

"Нашы студэнты атрымліваюць якасную вышэйшую адукацыю. Аднак большая частка гэтых ведаў - тэарэтычная. І каб малады спецыяліст адчуваў сябе больш упэўнена на першым працоўным месцы, у ВНУ трэба ўзмацніць практыкаарыентаванасць адукацыі. І гэта датычыцца розных прафесій, як гуманітарных, так і тэхнічных, - адзначыў Павел Савельеў. - Павелічэнне практычных гадзін, падбор выкладчыкаў з тых, хто непасрэдна працуе ў гэтых сферах, дадуць магчымасць атрымліваць неабходныя для паспяховай работы навыкі".

Паводле слоў удзельніка дыялогавай пляцоўкі, створаны ўсе ўмовы для раскрыцця патэнцыялу маладых спецыялістаў. "У нас таксама ёсць маладыя спецыялісты. Студэнты, якія прыходзяць на практыку, па магчымасці падзарабляюць, сумяшчаючы вучобу і работу. І яны дзеляцца, што менавіта працуючы, дабіраюць тыя практычныя веды, якія недаатрымалі ва ўніверсітэце. На мой погляд, гэта неабходна выправіць", - падкрэсліў Павел Савельеў.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі