Сцяг Панядзелак, 9 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
05 кастрычніка 2015, 11:18
Мікалай Шарснёў

У сельскай гаспадарцы не абысціся без структурных змен

Мікалай Шарснёў

Сельскай гаспадарцы неабходны структурныя змяненні. Аб гэтым заявіў 3 кастрычніка старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў у Талачыне на ўрачыстым адкрыцці абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі "Дажынкі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Без структурных змен у сельскай гаспадарцы не абысціся. Таму праводзіцца работа па стварэнні інтэграваных структур, якія аб'ядноўваюць у адну юрыдычную асобу вытворцаў, перапрацоўшчыкаў і гандлёвую сетку. За такімі вялікімі аб'яднаннямі - гарантыя нашай харчовай бяспекі, шлях да стабільнасці і развіцця. У такіх прадпрыемстваў высокая ступень канкурэнтаздольнасці за кошт больш нізкага сабекошту прадукцыі", - перакананы кіраўнік вобласці.

Мікалай Шарстнёў падкрэсліў, што асаблівасці работы аграрыяў паўночнага рэгіёна краіны вызначаюцца прыродна-кліматычнымі ўмовамі - скарочанымі тэрмінамі веснавых і асенніх работ у параўнанні з іншымі абласцямі Беларусі. "Таму адным са складнікаў паспяховай вытворчасці з'яўляецца тэхнічная аснашчанасць сельскагаспадарчых арганізацый. Для ўмацавання базы ў сельскагаспадарчыя арганізацыі вобласці ў 2015 годзе пастаўлена 166 аўтамабіляў МАЗ, у тым ліку 26 з грузападымальнасцю да 40 т. Вялікую і своечасовую падтрымку атрымалі аграрыі Віцебшчыны ад Мінскага трактарнага завода - 807 трактароў", - сказаў губернатар.

На базе Віцебскага маторарамонтнага завода наладжана вытворчасць новай высокапрадукцыйнай сеялкі з адначасовым унясеннем мінеральных угнаенняў. "Гэта стратэгічна важна для глебава-кліматычных умоў вобласці. На базе ААТ "Ціраспальскі агратэхсэрвіс" пачалі выпускаць шыроказахватны глебаапрацоўчы агрэгат АД-600", - дадаў Мікалай Шарстнёў.

У нарошчванні вытворчых паказчыкаў важна таксама стварыць эфектыўную кармавую базу. Неабходна мець не менш як 30 ц кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы ў кожнай гаспадарцы. "Павінна быць выразная спецыялізацыя гаспадарак па ключавых напрамках: малочная, мясная вытворчасць, бульбаводства, агародніцтва і гэтак далей. Вобласці неабходна атрымліваць не менш як 200 тыс.т алейнага семя рапсу, выкарыстоўваць на гэтыя мэты сучасныя высокапрадукцыйныя сарты і гібрыды, сеяць штогод 200 тыс. га канюшыны і люцэрны ў чыстым выглядзе. І задзел для гэтага зроблены - Віцебская вобласць, адзіная ў краіне, ужо мае 3,5 тыс. т насення шматгадовых траў, у тым ліку 1,5 тыс. т канюшыны. Стаўка робіцца і на сяўбу зернебабовых культур для забеспячэння жывёлагадоўлі ўласным танным бялком", - паведаміў кіраўнік рэгіёна.

Па выніках жніва валавы намалот збожжа ў сельскагаспадарчых арганізацыях рэгіёна склаў 1 млн 370 тыс. т пры ўраджайнасці 36,6 ц/га (ва ўсіх катэгорыях гаспадарак намалочана амаль 1 млн 440 тыс. т). Кагорта камбайнераў-тысячнікаў рэгіёна ўключае 524 экіпажы.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі