Сцяг Нядзеля, 1 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
19 ліпеня 2019, 15:55
Ігар Марзалюк

У Саюзнай дзяржаве важна выкананне бакамі ўзятых на сябе абавязацельстваў

Ігар Марзалюк
Старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў

У Саюзнай дзяржаве важна поўнае выкананне бакамі ўзятых на сябе абавязацельстваў. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА па выніках беларуска-расійскіх перагавораў у Санкт-Пецярбургу выказаў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк.

"Я лічу, што самае галоўнае - да 8 снежня павінны быць рэалізаваны тыя рашэнні ў рамках Саюзнай дзяржавы, якія даўным-даўно абмеркаваны, ратыфікаваны і павінны быць безагаворачна прыняты да выканання. Самае важнае - гэта сапраўдная роўнасць усіх суб'ектаў гаспадарання, як на тэрыторыі Беларусі, так і Расіі. Беларусь заўсёды гэту пазіцыю паслядоўна адстойвае. Таму хацелася б дакладнасці, сумленнасці і галоўнае - выканання адным і другім бокам узятых на сябе абавязацельстваў. Беларускі бок узятыя на сябе абавязацельствы выконвае ў поўным аб'ёме", - расказаў Ігар Марзалюк.

Паводле яго слоў, паміж партнёрамі не павінна быць якіх-небудзь надуманых бар'ераў. "Саюз роўных павінен быць саюзам роўных, каб не было несумленнай канкурэнцыі. Няхай будзе сумленная канкурэнцыя, няхай будзе роўнасць суб'ектаў і не будзе ніякіх надуманых бар'ераў ні на пастаўку нашай прадукцыі, ні на работу нашых карпарацый і кампаній, таму што мы ўсе гэтыя рэчы дакладна выконваем, - адзначыў старшыня камісіі. - І мы хочам, каб так, як цяпер камфорта сябе адчуваюць на нашай тэрыторыі расійскія суб'екты гаспадарання, у тым ліку і бізнесу, каб у рэшце рэшт гэта стала рэальнасцю ў адносінах да беларускіх суб'ектаў гаспадарання. Мы не хочам прэферэнцый. Мы хочам роўнасці ва ўзаемаадносінах паміж нашымі суб'ектамі. Для нас - гэта самае галоўнае. Калі гэта будзе, тады саюз будзе рэальнасцю".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі