Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
02 кастрычніка 2020, 16:00
Максім Рыжанкоў

У рабоце настаўніка важны шчырасць і жаданне прысвяціць сябе любімай справе

Максім Рыжанкоў
Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі

Важнымі якасцямі ў рабоце настаўнікаў з'яўляюцца шчырасць і жаданне аддаваць сябе любімай справе. Такое меркаванне выказаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным прафесійнаму святу - Дню настаўніка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Максім Рыжанкоў падкрэсліў, што будучыня краіны складаецца з мільёнаў лёсаў дзяцей, якіх выхоўваюць настаўніка. "Менавіта вы, настаўнікі, педагогі, выхавальнікі, ўмацоўваеце фундамент нашай дзяржаўнасці. Гэта вельмі важныя словы, асабліва ў кантэксце сённяшняга дня, калі беларускае грамадства здае экзамен на сталасць і права жыць у мірнай і суверэннай краіне, краіне, дзе добра разумеюць, што Беларусь будучыні ствараецца не на мітынгах і плошчах, і дзе паважаюць тое, што было зроблена папярэднімі пакаленнямі беларусаў, нашымі настаўнікамі", - сказаў ён.

"Я ўпэўнены, што кожны з вас, прыходзячы ў аўдыторыі да вучняў, не проста адбывае неабходныя гадзіны, а пакідае там часцінку сябе, сваёй душы, - прадожыў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі. - Пра працу такіх людзей ў Беларусі гавораць, што яны "шчыруюць". З дзецьмі, сапраўды, немагчыма без шчырасці. Таму добры настаўнік павінен не проста працаваць, а "шчыраваць" - кожны дзень, на кожным уроку, для кожнага свайго вучня. Менавіта такія людзі запатрабаваны, менавіта яны вызначаюць будучыню айчынных сістэм адукацыі і выхавання".

На ўрачыстым мерапрыемстве ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка ўшаноўвалі лепшых прадстаўнікоў сістэмы адукацыі краіны, у тым ліку фіналістаў рэспубліканскага конкурсу "Настаўнік года". Ім уручылі ганаровыя граматы Савета Міністраў і Адміністрацыі Прэзідэнта, падзякі прэм'ер-міністра і кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, нагрудныя знакі "Выдатнік адукацыі".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі