
У палітыку пажадана ісці людзям з вопытам і значным бэкграўндам. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце кандыдат сацыялагічных навук Уладзімір Літвіновіч.
Эксперт расказаў, чаму, на яго погляд, у палітычнай сферы патрэбны прафесіяналы, гатовыя да кіраўніцкай і дзяржаўнай дзейнасці. Ён адзначыў, што ў палітыцы, у тым ліку электаральнай, вялікае значэнне мае так званы бэкграўнд, гэта значыць жыццёвы і прафесійны вопыт, узровень адукацыі, сувязі. "Людзі арыентуюцца на дасягненні палітыка. Ад гэтага шмат у чым залежыць яго рэпутацыя ў грамадстве", - лічыць Уладзімір Літвіновіч.
Менавіта на вопыце, дасягненнях заснаваны грамадскі аўтарытэт палітыка, дадаў эксперт. "Бэкграўнд - гэта вельмі значны складнік для любога прафесіянала. Важна, чаго чалавек дабіўся, што зрабіў да гэтага часу", - падкрэсліў субяседнік.