У кожнага выбаршчыка павінна быць магчымасць зрабіць усвядомлены выбар. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы, член місіі наглядальнікаў ад СНД Рыгор Рапота.
"Не толькі ў Беларусі, але і ў многіх краінах праводзяцца і датэрміновае, і завочнае галасаванне. Самае галоўнае, каб у чалавека была магчымасць выказаць сваё меркаванне адносна кандыдата. Як гэта рабіць - кожная краіна вызначае па-свойму. Я лічу, што гэта абсалютна нармальна", - адзначыў Рыгор Рапота.
Паводле яго слоў, пакуль яшчэ рана даваць якія-небудзь ацэнкі выбарчай кампаніі ў Беларусі. "Мы яшчэ толькі пачынаем работу. Але галоўнае, на што звяртаем увагу, каб, па-першае, выбаршчыкі ведалі ўсіх кандыдатаў, якія ім прапанаваны для галасавання. Па-другое, каб не было перашкод для галасавання. Па-трэцяе, каб захоўваліся усе правы выбаршчыкаў", - адзначыў член місіі наглядальнікаў ад СНД.