Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
21 верасня 2018, 15:22
Аляксандр Карлюкевіч

У друкаваных СМІ заўсёды будзе свой чытач

Аляксандр Карлюкевіч

У друкаваных СМІ заўсёды будзе свой чытач, пры гэтым будучыня ёсць перш за ўсё ў выданняў з аналітычным складнікам. Такое меркаванне выказаў 21 верасня, адказваючы на пытанні студэнтаў у час сустрэчы з выкладчыцкім і студэнцкім актывам Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова, міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Інтэрнэт-выданні карыстаюцца ў свеце ўсё большай папулярнасцю, але ў друкаваных СМІ ёсць свой чытач, і яго нямала, - адзначыў міністр інфармацыі. - Пры гэтым многія друкаваныя СМІ паспяхова сумяшчаюць сваю работу і ў сацсетках". На думку Аляксандра Карлюкевіча, будучыня ёсць перш за ўсё ў тых друкаваных выданняў, дзе будзе больш аналітыкі, цікавых творчых матэрыялаў, ацэнак аўтарытэтных экспертаў. Напрыклад, цяпер вялікай папулярнасцю карыстаюцца штотыднёвікі, якія даюць аб'ектыўную ацэнку сітуацыі ў краіне і свеце.

Міністр інфармацыі прызнаўся, што яго любімым выданнем па-ранейшаму застаецца газета "Звязда", дзе ён працаваў доўгі час. Акрамя таго, ён пастаянна чытае "СБ. Беларусь сегодня", расійскую "Литературную газету" і іншыя выданні.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі