Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
10 верасня 2020, 15:25
Кірыл Коктыш

У беларускага пратэсту няма эканамічнага запыту, адны эмоцыі

Кірыл Коктыш
Расійскі палітолаг дацэнт кафедры палітычнай тэорыі МДІМА

У беларускага пратэсту няма эканамічнага запыту, адны эмоцыі. Такое меркаванне ў эфіры "Беларусь 1" выказаў дацэнт кафедры палітычнай тэорыі МДІМА Кірыл Коктыш, паведамляе БЕЛТА.

"У беларускага пратэсту я не ўбачыў эканамічнага запыту. Даволі шмат эмоцый, але няма разумення таго, што трэба рабіць з эканомікай - а гэта ўсё ж такі аснова жыцця. Праблема ў тым, што пратэст сеткавы, без лідараў. Больш таго, ён кіруецца Telegram-каналамі, - сказаў Кірыл Коктыш. - Калі ты разумееш, што рабіць з эканомікай, міжнароднымі адносінамі, як навесці ўнутраны парадак і гэтак далей - такіх праграмных рэчаў мы не пачулі. І не факт, што яны сталі б прымальнымі для тых жа пратэстуючых".

Эксперт падкрэсліў, што да гэтага часу ўлада наладжвала дыялог самастойна. "Лукашэнка сам паехаў па прадпрыемствах, размаўляў. Улада і грамадства нейкія фарматы і спосабы чуць адзін аднаго знаходзіць. Гэту прастору дыялогу патрэбна пашыраць, умацоўваць, каб усё вырашалася на спакойную галаву, у цвярозым розуме і цвёрдай памяці", - адзначыў ён.-0-

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі