ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 9 красавіка 2020
Мінск Малавоблачна +7°C
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
10 сакавіка 2020, 14:35
Дзмітрый Варанюк

У Беларусі створаны ўнікальныя ўмовы для самаразвіцця моладзі

Дзмітрый Варанюк
Дзмітрый Варанюк
Першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ

У Беларусі створаны ўнікальныя ўмовы для самаразвіцця моладзі. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Дзмітрый Варанюк пасля заканчэння цырымоніі ўрачыстага ўручэння Прэзідэнтам пашпартоў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь 14-гадовым юнакам і дзяўчатам у Палацы Незалежнасці.

Сёння 25 маладых людзей атрымалі з рук Прэзідэнта галоўны дакумент - пашпарт грамадзяніна Беларусі. "Вельмі прыемна, што ў Палацы Незалежнасці, унікальным гістарычным аб'екце суверэннай і незалежнай Беларусі, сабраліся хлопчыкі і дзяўчынкі з усіх куткоў нашай краіны. Гэта важная падзея стала першым крокам на шляху да сталення і будаўніцтва будучыні", - сказаў Дзмітрый Варанюк.

Паводле яго слоў, кожны малады чалавек, які атрымаў сёння пашпарт, стаў паўнапраўным грамадзянінам Беларусі, і яго далейшыя дасягненні прынясуць карысць краіне. "Напярэдадні ў Рэспубліканскім доме моладзі адбыўся адкрыты дыялог з удзельнікамі ўрачыстага мерапрыемства. Мы гаварылі аб тым, што ў Беларусі створаны ўнікальныя ўмовы для самаразвіцця моладзі, заняткаў спортам, навукай, творчасцю, а таксама аб тым, што ў хлопцаў і дзяўчат верыць краіна і кожнаму прадастаўляе магчымасці. Упэўнены, што гэта будучыя дыпламаты, знакамітыя спартсмены, праграмісты, тыя, хто будзе ўмела працаваць каля станка на заводах, а таксама маці і гаспадыні, якія любяць сваю краіну і малую радзіму", - адзначыў першы сакратар ЦК БРСМ.

Усебеларуская акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі!", прысвечаная Дню Канстытуцыі, праходзіць па ўсёй краіне па 15 сакавіка пад слоганам #раЗАм. Напярэдадні і ў Дзень Канстытуцыі мерапрыемствы акцыі аб'яднаюць больш за 4 тыс. юных беларусаў. Галоўны дакумент ім уручаць кіраўнікі заканадаўчай і выканаўчай улады, грамадскія дзеячы і іншыя заслужаныя людзі краіны. Афіцыйныя мерапрыемствы патрыятычнай акцыі традыцыйна пройдуць у Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці, Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу, Камітэце дзяржаўнага кантролю, Канстытуцыйным судзе. Сімвалічна, што 15 сакавіка фінал Усебеларускай акцыі "Мы - грамадзяне Беларусі!" адбудзецца ў Канстытуцыйным судзе. Акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі!" стартавала ў 2004 годзе па ініцыятыве БРСМ.

Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі