Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
18 верасня 2020, 15:52
Лілія Ананіч

У Беларусі сёння ёсць усё для дастойнага жыцця кожнага

Лілія Ананіч
Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў, член прэзідыума Беларускага саюза жанчын

У Беларусі сёння ёсць усё для таго, каб кожны чалавек жыў дастойна. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказала намеснік старшыні Беларускага саюза жанчын, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Палаты прадстаўнікоў Лілія Ананіч - удзельніца жаночага форуму "За Беларусь".

"Жанчыны хочуць сказаць усім, што Беларусь не можа быць тэрыторыяй разладу, нестабільнасці, краінай, якую раздзіраюць супярэчнасці. У нас сёння ёсць усё для таго, каб кожны чалавек, кожная сям'я жылі дастойна, каб раслі нашы дзеці, атрымлівалі адукацыю, каб мы кожны дзень сустракалі з радасцю, стваралі сваю краіну. Таму сёння, калі наша краіна знаходзіцца на такім лёсавызначальным этапе, калі беларусы зрабілі свой выбар, мы хочам гучна на нашым жаночым форуме сказаць - за Прэзідэнта, за мір, спакой, стабільнасць, за развіццё без узрушэнняў, за нашу любімую Беларусь", - адзначыла Лілія Ананіч.

Парламентарый падкрэсліла, што дзецям не месца на пратэсных мерапрыемствах. "У кожнага нармальнага чалавека, я думаю, сэрца проста спыняецца, калі ён бачыць гэтыя кадры. Гэта безразважнасць, безадказнасць, дэманстрацыя слабасці, калі бацькі прыкрываюцца дзіцем - самым святым. Я ўпэўнена, што ў дзяржавы хопіць мудрасці абразуміць такіх бацькоў. Вельмі важна, каб мы, жанчыны, не былі абыякавымі, ведаючы такія факты і такія сем'і. Нам трэба паглядзець, хто гэтыя мамы. І калі мы іх ведаем, то ў тым ліку і добрым, нармальным суседскім словам сказаць:"Мамы, бацькі, не ўмешвайце дзяцей, паберажыце іх. Таму што калі вы ведзяце дзяцей на плошчы, на самай справе вы разбураеце іх душу, псіхіку. Таму што яны пасля гэтых вашых хаджэнняў ідуць у школу, калектыў, да сваіх равеснікаў, і вы вучыце не яднанню, а агрэсіі", - сказала яна.

Лілія Ананіч дадала: "Жанчыны - за Беларусь, за мір. Мы перамаглі і нашу перамогу нікому не аддадзім".

Жаночы форум "За Беларусь" прайшоў у "Мінск-Арэне" і аб'яднаў амаль 13 тыс. жанчын розных сфер дзейнасці і прафесій з усёй Беларусі.-0-

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі