Сцяг Нядзеля, 1 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
14 лістапада 2019, 17:49
Дзмітрый Янкоў

Трэба падыходзіць да выбару дэпутата адказна і аддаваць голас самаму дастойнаму

Дзмітрый Янкоў
Старшыня Магілёўскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў

Падыходзіць да выбару дэпутатаў трэба з усёй адказнасцю і ўважлівасцю, выбіраць самых дастойных. Такое меркаванне на датэрміновым галасаванні карэспандэнту БЕЛТА выказаў старшыня Магілёўскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Дзмітрый Янкоў.

"У кожнага галасуючага ёсць магчымасць загадзя азнаёміцца з кандыдатамі на сваім участку і іх перадвыбарнымі праграмамі, - падкрэсліў ён. - Пры жаданні можна было нават сустрэцца з прэтэндэнтамі на дэпутацкае крэсла і канчаткова вызначыцца, каму аддаць свой голас. Свой выбар я заўсёды раблю загадзя, таму і хаджу галасаваць датэрмінова".

Як дэпутат Магілёўскага абласнога савета дэпутатаў, Дзмітрый Янкоў упэўнены, што ў Палату прадстаўнікоў павінны прайсці людзі з багатым жыццёвым і працоўным вопытам. "З майго пункту гледжання, у парламенце неабходны дасведчаныя і талковыя дэпутаты, якія не адзін год прапрацавалі на вытворчасці, добра разбіраюцца ў эканамічных працэсах, умеюць чуць людзей і нацэлены на інавацыйнае развіццё, - падкрэсліў ён. - З пункту гледжання прафсаюзнага руху, для нядаўна выбранага дэпутата немалаважна ўменне адстойваць інтарэсы працоўных і садзейнічаць прыняццю тых заканадаўчых актаў, якія нацэлены на паляпшэнне жыцця эканамічна актыўнага насельніцтва".

Дзмітрый Янкоў таксама звярнуў увагу на тое, што прадстаўнікі прафсаюзаў засёўды займалі актыўную грамадзянскую пазіцыю ў час правядзення выбарчых кампаній, не выключэннем сталі і парламенцкія выбары 2019 года. "Прафсаюзныя актывісты шырока прадстаўлены ў тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісіях і складаюць амаль трэць ад агульнай колькасці членаў усіх грамадскіх аб'яднанняў, - падкрэсліў субяседнік. - Так, у склад участковых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у Магілёўскай вобласці ўвайшлі 8182 чалавекі. З іх больш за 1 тыс. (12,4 працэнта) - прадстаўнікі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі".

У разрэзе галін у склад участковых камісій больш за ўсё ўвайшло прадстаўнікоў прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі - 482 чалавекі, прафсаюза работнікаў АПК - 208 чалавек, прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму - 146. "Больш за 30 прафсаюзных актывістаў працуюць у складзе акруговых выбарчых камісій , амаль 1,17 тыс. задзейнічаны ў якасці наглядальнікаў на ўчастковых і акруговых выбарчых камісіях, - удакладніў Дзмітрый Янкоў. - Падтрымку прафсаюзнага актыву вобласці знайшлі 16 кандыдатаў у дэпутаты Палаты падстаўнікоў, чыя перадвыбарная праграма сугучна з асноўнымі мэтамі і прынцыпамі прафсаюзнага руху. У іх перадвыбарны штаб увайшло больш за 130 прафсаюзных актывістаў. Даверанымі асобамі кандыдатаў сталі 37 прадстаўнікоў прафсаюзаў Магілёўскай вобласці.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі