Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
13 мая 2020, 14:19
Анатоль Ліневіч

Трэба аператыўней разглядаць пытанні ЖКГ на месцах

Анатоль Ліневіч

Трэба аператыўней разглядаць пытанні ЖКГ на месцах, каб зваротаў у вышэйшыя інстанцыі было менш. Такое меркаванне выказаў журналістам памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч у час прамой тэлефоннай лініі з жыхарамі паўночнага рэгіёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Традыцыйна больш за ўсё людзей хвалявалі пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якасці выконваемых работ і абыякавасці да праблем з боку арганізацый ЖКГ. Так, жыхарка Пастаў паскардзілася, што ў доме цячэ дах, вада ідзе па сценах, але праблему не вырашаюць. Шматдзетная сям'я з Віцебска жыве на дзявятым паверсе панэльнага дома. У пакоях сырасць, стыкі прадзімаюцца. На перабоі з гарачай вадой паскардзілася жыхарка Оршы. Па гэтых і іншых пытаннях ЖКГ даручана дэталёва разабрацца з выездам да заяўнікаў.

У размове з журналістамі памочнік Прэзідэнта адзначыў, што кожная праблема патрабуе індывідуальнага падыходу. Часам людзей не задавольвае адказ, і яны звяртаюцца паўторна. "Ёсць неаб'ектыўныя паўторныя разгляды: усё было вырашана ў адпаведнасці з законам, але чалавека гэта не задаволіла. Бывае, звяртаюцца зноў, таму што з'яўляюцца нейкія новыя факты, якія трэба ўлічваць, а магчыма, ёсць промахі мясцовай улады ў вырашэнні праблемы. Часцей за ўсё закранаюць тэму ЖКГ, таму трэба больш аператыўна разглядаць гэтыя праблемы на месцах, тады зваротаў стане менш", - сказаў Анатоль Ліневіч.

Дазваніўся да памочніка Прэзідэнта жыхар прыватнага сектара (былая вёска Васюты, якая цяпер у межах Віцебска) з пытаннем падвядзення да дамоў водаправода. Уладам горада даручана прапрацаваць варыянты стварэння неабходнай інфраструктуры. Не да канца вырашана праблема жыхаркі Полацка, якую незаконна знялі з чаргі на кватэру. У жанчыны хворае дзіця. Яна ўжо звярталася да Анатоля Ліневіча і дэпутата Палаты прадстаўнікоў ад Полацка Святланы Адзінцовай. Сітуацыя зрушылася з мёртвага пункта, палачанку вярнулі ў чаргу на жыллё, але не на ранейшае месца, а ў канец спіса. Мясцовым уладам трэба будзе ў гэтым разабрацца.

На тэлефонную лінію да Анатоля Ліневіча пазванілі амаль 30 чалавек. Усяго з пачатку года ў час асабістых прыёмаў і тэлефонных ліній да памочніка Прэзідэнта звярнуліся каля 100 жыхароў Віцебскай вобласці. У топе хвалюючых тэм ЖКГ, пытанні сацыяльнай абароны, нязгода з судовымі пастановамі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі