Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
21 жніўня 2020, 19:09
Міхаіл Орда

Той, хто верыць пустым абяцанням, уласнымі рукамі разбурае свае прадпрыемствы

Міхаіл Орда
Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

Той, хто верыць пустым абяцанням, уласнымі рукамі разбурае свае прадпрыемствы. Такое меркаванне выказаў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ФПБ.

"Мы бачым, што заклікі сабатаваць работу заводаў, арганізацый па-ранейшаму ідуць праз Telegram-каналы. Прычым падаецца гэта ўсё як метад барацьбы з уладай. А, можа, час ужо зразумець, што гэта метад барацьбы з людзьмі, з рабочымі? Абяцаюць грошы, абяцаюць работу. І нехта вядзецца на гэтыя правакацыі. Мы павінны разумець, як ідуць справы на самай справе, - сказаў Міхаіл Орда. - Вось простая матэматыка: месячны фонд аплаты працы на МАЗе складае $10 млн, на "Беларуськаліі" - $36 млн. І ў гэты ж час мы чуем міфічныя абяцанні падтрымаць работнікаў. Але размова ідзе пра смешныя сумы нават у разрэзе асобных прадпрыемстваў, не кажучы ўжо пра краіну ў цэлым. Што такое некалькі мільёнаў долараў, якія нібыта будуць накіраваны на беларускія прадпрыемствы? Нават па самых аптымістычных падліках, гэтага не хопіць і на пару дзён аплаты працы. Ды і зразумела, што ніхто нічога не заплаціць. Гэта ўсё хлусня. Чыста палітычныя абяцанні, нічым не падмацаваныя. На прыкладзе многіх краін мы ўжо не раз бачылі, што ў такіх сітуацыях простыя людзі не атрымліваюць нічога".

Старшыня ФПБ адзначыў, што той, хто сёння верыць пустым абяцанням, уласнымі рукамі разбурае свае родныя прадпрыемствы. "Нашы бізнес-партнёры не могуць і не будуць чакаць, пакуль мы абдумаемся. Ужо сёння ёсць інфармацыя, што расійскі "Уралкалій" скарыстаўся сітуацыяй і нарасціў аб'ёмы вытворчасці. А значыць мы, нашы людзі, страцілі пэўны даход, страцілі жывыя грошы. І што горш за ўсё, літаральна за некалькі дзён сапсавалі свой дзелавы імідж і рэпутацыю, якія напрацоўваліся дзесяцігоддзямі. І нам гэта ніхто ніколі не кампенсуе. А пра сённяшнія абяцанні проста забудуць. І мы з вамі застанёмся ля разбітага карыта. Не кажучы ўжо аб тым, што ў выніку збояў у рабоце прадпрыемстваў могуць зменшыцца падатковыя выплаты, а значыць - паступленні ў бюджэт і Фонд сацыяльнай абароны. За што будуць жыць нашы пенсіянеры? Мамы ў дэкрэце? Бюджэтнікі? Калі не абдумаемся, то ўжо заўтра праблема закране кожнага з нас", - падкрэсліў Міхаіл Орда.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі