Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны
Святлана Хоркіна

У Беларусі ёсць усё, каб правесці II Еўрапейскія гульні на самым высокім узроўні

Меркаванні 14.06.2019 | 17:51
Святлана Хоркіна Святлана Хоркіна Расійская двухразовая алімпійская чэмпіёнка па спартыўнай гімнастыцы

У Беларусі ёсць усё, каб правесці II Еўрапейскія гульні на самым высокім узроўні. Такое меркаванне выказала ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА расійская двухразовая алімпійская чэмпіёнка па спартыўнай гімнастыцы Святлана Хоркіна.

"У вас ёсць усё, каб правесці спаборніцтвы на самым высокім узроўні, - падкрэсліла знакамітая спартсменка. - Упэўнена, што Беларусь шыкоўна правядзе Еўрапейскія гульні, прынамсі, я беларусам гэтага вельмі жадаю".

Святлана Хоркіна лічыць, што Еўрапейскія гульні - гэта цудоўная пляцоўка для сустрэчы спартсменаў. "Для мяне любыя маштабныя спаборніцтвы, якія даюць магчымасць прыцягнуць увагу да спорту, - гэта здорава. І чым больш у іх прадстаўлена відаў спорту - тым лепш. Еўропа - адзін з самых вялікіх кантынентаў. Любыя спаборніцтвы - гэта ў тым ліку праверачныя мерапрыемствы для спартсменаў, дзе яны могуць адкатаць сваю праграму, у дадзеным выпадку, каб падрыхтавацца да Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа. Плюс гэта магчымасць выявіць таленавітую моладзь", - сказала яна.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Больш за 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць 200 камплектаў узнагарод. Зборная Расіі стане адной з самых прадстаўнічых каманд на спаборніцтвах: спартсмены гэтай краіны прымуць удзел ва ўсіх відах спорту, якія ўваходзяць у праграму II Еўрапейскіх гульняў. У склад зборнай уключаны 225 спартсменаў. У іх ліку пяць алімпійскіх чэмпіёнаў: Абдулрашыд Садулаеў і Наталля Вараб'ёва (барацьба), Аляксей Аліпаў (стральба), Настасся Максімава і Марыя Талкачова (мастацкая гімнастыка). На ролю сцяганосца зборнай Расіі рэкамендаваны заслужаны майстар спорту, сяміразовы чэмпіён свету па самба, пераможца Еўрапейскіх гульняў 2015 года ў Баку Арцём Асіпенка.

Версія для друку
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Тэмпературныя рэкорды Беларусі 14 кастрычніка былі пабіты тэмпературныя рэкорды ў Мінску і ва ўсіх абласных цэнтрах, акрамя Брэста.