Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
25 мая 2020, 15:33
Алег Дзікун

Студэнцкія атрады фарміруюць навыкі прафесійнай работы ў камандзе

Алег Дзікун
Другі сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ

Студэнцкія атрады фарміруюць навыкі прафесійнай работы ў камандзе. Такое меркаванне выказаў у час відэа-інтэрв'ю другі сакратар ЦК БРСМ Алег Дзікун, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Студэнцкія атрады фарміруюць навыкі прафесійнай работы ў камандзе. Ва ўсе буйнамаштабныя будаўнічыя аб'екты, якімі ганарыцца Беларусь, унеслі свой уклад прадстаўнікі нашых студэнцкіх атрадаў", - сказаў Алег Дзікун.

Студатрады - добрая магчымасць зарабіць, але гэта не асноўная прычына ўдзельнічаць у гэтым папулярным працоўным маладзёжным руху. "Моладзь, якая прыходзіць запісвацца і працаваць у студэнцкія атрады, далёка не ў першую чаргу хвалюе пытанне аплаты, хаця сёння таксама немалаважна мець уласныя грошы на кішэнныя расходы. Сярэдні заработак у атрадах залежыць непасрэдна ад іх профілю і аб'ёмаў выкананай работы. Безумоўна, у будаўнічых атрадах плацяць больш. Мінулыя гады на зарплату хлопцы і дзяўчаты не скардзіліся: хто добра папрацаваў - вельмі шмат зарабіў", - адзначыў другі сакратар ЦК БРСМ.

Алег Дзікун падкрэсліў, што ў Беларусі студатрадаўскі рух развіваецца ў тым ліку дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы. "Студатрадаўскаму руху ўдзяляецца вялікая ўвага з боку дзяржавы і асабіста Прэзідэнта. Аб гэтым сведчаць нарматыўна-прававыя акты, што рэгламентуюць дзейнасць студэнцкіх атрадаў, якія адпавядаюць рэаліям і патрабаванням сённяшняга часу і дапамагаюць пры фарміраванні і арганізацыі работы атрадаў", - дадаў ён.

Запіс у студэнцкія атрады прадаўжаецца. У асноўным ён праходзіць анлайн у групах БРСМ у сацсетках з выкарыстаннем тэхналогіі QR-кода і хэштэгаў #Выбираем_студотряд!, #Студотряд, #Працуем_разам!, #БСО. У гэтым годзе дзейнасць педагагічных атрадаў у аздараўленчых лагерах будзе пачата з улікам эпідсітуацыі. З 29 чэрвеня плануецца заезд у Астравец 120 байцоў студэнцкіх атрадаў для ўдзелу ў працоўным праекце "Усебеларуская маладзёжная будоўля "Горад маладосці". У гэты ж перыяд пройдзе міжнародны вытворчы працоўны праект "Атлант-2020", які аб'яднае каля 350 чалавек.

Статус абласной і Мінскай гарадской маладзёжнай будоўлі ў 2020 годзе прысвоены шэрагу аб'ектаў. У Віцебскай вобласці гэта будаўніцтва інжынерна-транспартнай інфраструктуры мікрараёна Білева на праспекце Будаўнікоў у Віцебску, а таксама рэканструкцыя пуцеправода "Полацкага". У Гомельскай вобласці - будаўніцтва сярэдняй агульнаадукацыйнай школы ў мікрараёне нумар 21 Гомеля. У Гродне - рэканструкцыя комплексу будынкаў гарадской клінічнай бальніцы нумар 3, у Магілёве - будаўніцтва паліклінікі жылога раёна Казіміраўка. У сталіцы маладзёжнай будоўляй па-ранейшаму з'яўляецца будаўніцтва метрапалітэна.

Афіцыйнае адкрыццё трэцяга працоўнага семестра - 2020 запланавана на канец чэрвеня.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі