Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
20 красавіка 2020, 17:08
Аляксандр Шыпула

Спецыяліст расказаў, чым небяспечна самалячэнне і чые рэкамендацыі будуць больш карысныя, чым парады з інтэрнэту

Аляксандр Шыпула
Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў

Пры з'яўленні сімптомаў віруснай інфекцыі трэба як мага хутчэй звярнуцца да ўрача. Спробы самалячэння прыводзяць да таго, што чалавек паступае да медыкаў у запушчаным стане і гэта значна ўскладняе іх работу. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Шыпула.

Парламентарый заклікае не прамаруджваць са зваротам па медыцынскую дапамогу пры ўзнікненні сімптомаў вострых рэспіраторных інфекцый. Займацца пошукам інфармацыі ў інтэрнэце, карыстацца "рэцэптамі" сваякоў і знаёмых - не самы лепшы варыянт. Пры "павышэнні тэмпературы, з'яўленні кашлю і ўскладненым дыханні трэба як мага хутчэй звяртацца па медыцынскую дапамогу. Некалькі дзён беспаспяховага самалячэння дома прыводзіць да таго, што хвароба вельмі прагрэсіруе і пацыент паступае ў запушчанай стадыі. Гэта значна ўскладняе працэс лячэння, справіцца з хваробай значна цяжэй", - канстатаваў дэпутат.

Ён адзначыў, што карысную параду пацыенты могуць атрымаць, звярнуўшыся на гарачую тэлефонную лінію. Такія працуюць у кожнай установе аховы здароўя. Пры гэтым субяседнік удакладніў, што размова не ідзе пра медыцынскую кансультацыю, па тэлефоне ніхто не возьмецца ставіць дыягназ і рэкамендаваць нейкія прэпараты. "Але затое тут могуць сарыентаваць, што рабіць, куды звярнуцца - ісці ў паліклініку або выклікаць хуткую", - сказаў ён.

Сёння шмат інфармацыі пра каранавірус, ацаніць яе адэкватнасць часам бывае складана. У сувязі з гэтым парламентарый заклікае беларусаў з максімальнай увагай ставіцца да рэкамендацый медыкаў, якія прыкладаюць максімум намаганняў, каб сітуацыя заставалася пад кантролем. Шмат залежыць ад таго, ці выконвае чалавек простыя правілы гігіены, рэспіраторны этыкет, сацыяльную дыстанцыю, ці пазбягае масавага скопішча людзей. Тым, хто носіць маскі, рэкамендуецца рэгулярна іх мяняць. Яшчэ адно важнае правіла прафілактыкі - не забываць пра дэзынфекцыю прадметаў, якія чалавек часцей за ўсё бярэ ў рукі. Напрыклад, мабільны тэлефон трэба апрацоўваць як мінімум два разы на дзень.

Аляксандр Шыпула скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут па спецыяльнасці "лячэбная справа", клінічную ардынатуру Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта па спецыяльнасці "акушэрства і гінекалогія". Узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства аховы здароўя "Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі