Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
18 лютага 2020, 16:07
Сяргей Кавальчук

Спартсмены паказваюць высокія рэзультаты дзякуючы выбудаванай падтрымцы дзяржавы

Сяргей Кавальчук
Міністр спорту і турызму

Спартсмены на ІІІ юнацкіх Алімпійскіх гульнях паказалі высокія рэзультаты ў тым ліку дзякуючы выбудаванай сістэме падтрымкі дзяржавай. Аб гэтым сказаў на цырымоніі ўшаноўвання прызёраў міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Лазане Ілья Корзун атрымаў золата ў хакеі 3х3, на рахунку Юліі Кавалеўскай бронза ў біятлоне.

"У першую чаргу хацелася б павіншаваць нашых лаўрэатаў, якія заваявалі ўзнагароды. Няхай іх і ўсяго дзве для нашай каманды, але гэта дастойны рэзультат. Рады за атлетаў, якія дзякуючы выбудаванай сістэме падтрымкі з боку дзяржавы могуць паказваць высокія рэзультаты. Гэта ўпэўнены крок у вялікі спорт, - адзначыў міністр. - Дарэчы, хацеў бы сказаць вялікі дзякуй усім хлопцам і дзяўчатам, якія ўдзельнічалі ў спаборніцтвах. Гэта толькі пачатак кар'еры. Вас яшчэ чакаюць вялікія перамогі на самых прэстыжных спаборніцтвах".

Сяргей Кавальчук таксама падзякаваў трэнерскаму складу, які ўклаў працу ў гэты поспех, сваякам спартсменаў і балельшчыкам, якія сачылі за навінамі з Лазаны.

Цырымонія ўшаноўвання медалістаў ІІІ зімовых Алімпійскіх гульняў 2020 года, якія прайшлі з 9 па 22 студзеня, адбылася сёння ў Зале алімпійскай славы НАК. Беларусь на Гульнях была прадстаўлена ў пяці відах спорту: біятлон, гарналыжны спорт, канькабежны спорт, лыжныя гонкі, хакей з шайбай - турнір 3х3.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі