Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
16 ліпеня 2020, 15:39
Юрый Бондар

"Славянскі базар" узбагачае духоўную спадчыну славянскіх народаў

Юрый Бондар

Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" - гэта ўнікальны праект, які ўзбагачае духоўную спадчыну славянскіх народаў. Такое меркаванне выказаў 16 ліпеня на прэс-канферэнцыі, прысвечанай адкрыццю XXIX форуму, міністр культуры Юрый Бондар, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Славянскі базар у Віцебску" - унікальны праект. Ён запальвае новыя зоркі, імёны творчай моладзі, прадстаўляе вынік іх працы шырокаму колу гледачоў і паклоннікаў эстраднага мастацтва. У той жа час фестываль захоўвае традыцыі, узбагачаючы багатую духоўную спадчыну славянскіх народаў", - падкрэсліў міністр культуры.

Юрый Бондар нагадаў дэвіз, сфармуляваны стваральнікамі форуму 29 гадоў таму: "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення". Сёння ён, як ніколі, актуальны, перакананы мінстр. "Рады, што моладзь, якая атрымае пуцёўку ў творчае жыццё на фестывалі, будзе вызначаць карціну будучыні, кіруючыся ідэаламі захавання міру, узаемаразумення, стварэння і павагі да культурнай спадчыны славянскіх народаў", - дадаў кіраўнік ведамства.

Паводле яго слоў, у бягучым годзе падрыхтаваць гэты маштабны творчы форум было няпроста. "Паверце, рэспубліканскі аргкамітэт зрабіў усё магчымае, каб "Славянскі базар у Віцебску" адбыўся, і мы не расчаравалі людзей, якія чакалі гэта свята. Падзеі з пандэміяй паўплывалі на нашу дзейнасць. Мы вельмі добра стартавалі ў лютым, калі анансавалі праграму форуму, але жыццё ўнесла свае змяненні. Нам своечасова ўдалося скарэкціраваць праграму фестывалю такім чынам, каб яна была рэалізавана ў поўным аб'ёме ў гэтыя чатыры дні", - адзначыў міністр.

Юрый Бондар акцэнтаваў увагу на навацыях, якія ўнеслі арганізатары ў гэтым годзе. У прыватнасці, на вяртанні правядзення Дзён культуры Украіны, Беларусі і Расіі. "Нагадаю, што Дзень Расіі пройдзе ў рамках дня Саюзнай дзяржавы. Падрыхтаваны маштабны канцэрт дзеячаў культуры Украіны, іх прадстаўніцтва ў бягучым годзе будзе вельмі сур'ёзным: прыедуць народныя артысты і любімыя маладзёжныя выканаўцы, самабытныя фальклорныя калектывы. Уражальным абяцае стаць і беларускі канцэрт, які пройдзе 19 ліпеня", - канстатаваў міністр.

Падзеі форуму будуць асвятляць больш за 300 журналістаў розных сродкаў масавай інфармацыі. На сцэну дзіцячага музычнага конкурсу выйдуць прадстаўнікі 17 краін. Спаборніцтва за перамогу ў конкурсе маладых выканаўцаў адбудзецца сярод удзельнікаў з 14 краін.

"Сёння ў Віцебску прадстаўлены 23 краіны, у тым ліку Канада, Куба, упершыню ў фестывалі прымаюць удзел творчыя дзеячы з Турцыі, - дадаў Юрый Бондар. - Я рады, што людзі знайшлі магчымасць прыехаць у Беларусь, што мы змаглі вырашыць няпростыя арганізацыйныя пытанні з урадам Расіі, за што вельмі ўдзячны Міністэрству культуры РФ, якое аказала падтрымку ў прыездзе іх дэлегацыі. Удзячны нашым калегам з Украіны, з якімі плённа папрацавалі, каб украінская дэлегацыя прыехала да нас. І ў цэлым, тое, што фестываль адбыўся - добры знак".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі