Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны
Міхаіл Русы

Сістэмная работа са зваротамі грамадзян дае магчымасць аператыўна вырашаць праблемы людзей

Меркаванні 14.03.2019 | 16:12
Міхаіл Русы Міхаіл Русы Намеснік прэм'ер-міністра

Сістэмная работа са зваротамі грамадзян дае магчымасць аператыўна вырашаць праблемы людзей. Аб гэтым заявіў журналістам пасля правядзення прыёму грамадзян у Слаўгарадскім райвыканкаме намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў віцэ-прэм'ера, большасць праблемных пытанняў людзей знаходзіцца ў плоскасці рашэння мясцовых органаў улады, а часта людзям проста трэба больш удзяліць увагі, спакойна растлумачыць тую ці іншую сітуацыю, нейкае пытанне з пункту гледжання існуючага заканадаўства і магчымасцей у рэгіёне або цэлым у краіне па яго вырашэнні. "Людзі на прыёмы прыходзяць розныя, нам трэба быць больш цярпімымі, лішні раз звярнуць увагу і падтрымаць у вырашэнні іх праблем", - падкрэсліў Міхаіл Русы.

Сёння на прыём прыйшла мясцовая жыхарка з пытаннем аб добраўпарадкаванні вуліцы Камсамольскай. Акрамя таго, жанчына звярнула ўвагу на неабходнасць адвядзення ад яе ўчастка дажджавых сцёкаў магазіна, які знаходзіцца побач. Старшыня райвыканкама Канстанцін Жыгуцкі паабяцаў правесці рамонт дарожнага пакрыцця на гэтай вуліцы, завяршыць уладкаванне водаадвядзення і разгледзець магчымасць стварэння каля магазіна водапрыёмніка, каб вуліцу не залівала ў час дажджоў. У сваю чаргу Міхаіл Русы паабяцаў пракантраляваць выкананне дадзеных абяцанняў і ў наступны свой прыезд асабіста пабываць на вуліцы Камсамольскай, сустрэцца з мясцовымі жыхарамі.

На думку Міхаіла Русага, сустрэчы з кіраўнікамі і людзьмі на месцах эфектыўныя. "Гэта трэба рабіць, каб бачыць рэальную карціну жыцця, - лічыць ён. - Здавалася б, людзі звяртаюцца не з такімі значнымі ў маштабе краіны пытаннямі, але для гэтага чалавека яны з'яўляюцца вельмі важнымі. І вырашаючы аператыўна праблемы людзей, мы здымаем пэўную сацыяльную напружанасць у грамадстве", - лічыць намеснік прэм'ер-міністра.

Ён таксама звярнуў увагу на неабходнасць у вырашэнні пытанняў добраўпарадкавання актыўней прыцягваць мясцовых жыхароў. "Людзі і самі павінны клапаціцца аб чысціні і парадку ля сваіх домаўладанняў, і мясцовым органам улады трэба смялей ад іх патрабаваць вырашаць гэтыя пытанні ў тым ліку ўласнымі сіламі", - сказаў Міхаіл Русы.

Версія для друку
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Сотавая сувязь у Беларусі Паслугі сотавай рухомай электрасувязі ў Беларусі аказваюць тры аператары: ЗАТ "БеСТ", ТАА "МТС" і УП "Велком".