Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны
Аляксандр Шумілін

Сістэма прагназавання дасць магчымасць Беларусі вызначыць перспектыўныя сектары эканомікі

Меркаванні 19.10.2018 | 09:46
Аляксандр Шумілін Аляксандр Шумілін Cтаршыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях

Стварэнне навукова абгрунтаванай сістэмы прадбачання і прагназавання дасць магчымасць Беларусі вызначыць высокаэфектыўныя і перспектыўныя сектары эканомікі. Такое меркаванне выказаў 18 кастрычніка старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін на міжнароднай навуковай канферэнцыі "Праблемы прагназавання і дзяржаўнага рэгулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця".

Паводле слоў Аляксандра Шуміліна, асновай для вызначэння сістэмы прыярытэтаў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў Беларусі можа стаць комплексны прагноз навукова-тэхнічнага прагрэсу (КП НТП), які ўяўляе сабой навукова абгрунтаванае бачанне магчымых варыянтаў навукова-тэхналагічнага развіцця рэспублікі ў сярэднетэрміновым і доўгатэрміновым перыядзе ў кантэксце сусветных навукова-тэхналагічных тэндэнцый.

"Мэта распрацоўкі КП НТП - вызначэнне навукова-тэхналагічных прыярытэтаў для далейшага планавання развіцця эканомікі", - растлумачыў Аляксандр Шумілін. Ён адзначыў, што распрацоўка была пачата ў ліпені бягучага года. Для гэтага выбраны 14 найважнейшых галін эканомікі, развіццё якіх вызначае асноўныя эканамічныя тэндэнцыі ў Беларусі і ў якіх вырабляецца асноўная частка валавога ўнутранага прадукту. Да работы над стварэннем комплекснага прагнозу навукова-тэхнічнага прагрэсу прыцягнута каля 150 экспертаў і спецыялістаў. На цяперашнім этапе ў базе налічваецца каля 640 аб'ектаў прагназавання.

Версія для друку
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Бяспечныя паводзіны ў час масавых мерапрыемстваў Калі вы апынуліся ў агрэсіўным або напалоханым натоўпе