Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
29 студзеня 2020, 14:18
Валянцін Байко

Сенатар павінен выкарыстоўваць усе магчымасці, каб быць максімальна карысным грамадству

Валянцін Байко
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання, намеснік дырэктара па развіцці СТАА "Контэ Спа"

Сенатары павінны максімальна выкарыстоўваць усе свае магчымасці для таго, каб быць карыснымі грамадству і краіне. Такое меркаванне ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА выказаў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання, намеснік дырэктара па развіцці СТАА "Контэ Спа" Валянцін Байко.

Цяпер, напрыклад, у цэнтры ўвагі сенатара магчымыя змяненні ў закон аб гаспадарчых таварыствах. Ён з'яўляецца адным з дакладчыкаў у рабочай групе па гэтым пытанні.

"Экспертная дзейнасць, сустрэчы з распрацоўшчыкамі законаў - важнейшая частка работы ў Савеце Рэспублікі. Пры гэтым акцэнт у рабоце трэба зрабіць на тым, каб прадбачыць, да чаго прывядуць новаўвядзенні. Неабходна, каб усе змяненні мелі значны станоўчы вынік - паляпшэнне, напрыклад, дзелавой актыўнасці, рост дабрабыту людзей, далейшае развіццё краіны", - адзначыў Валянцін Байко. Ён падкрэсліў, што ў гэтай дзейнасці важны жыццёвы і практычны вопыт. Але таксама неабходна прыслухоўвацца да меркавання на месцах, бачыць і падтрымліваць значныя ініцыятывы ў акругах, па магчымасці маштабіраваць іх.

"Сенатары, лічу, павінны максімальна выкарыстоўваць усе свае магчымасці для таго, каб быць карыснымі грамадству і краіне. Часам значэнне могуць мець нават не фінансавыя інструменты, а кругагляд, жыццёвы вопыт, уменне пачуць і зразумець", - падзяліўся Валянцін Байко.

У час вылучэння яго ў кандыдаты ў сенатары з дэпутатамі Ваўкавыскага, Мастоўскага і Шчучынскага раённых Саветаў узнікла дыскусія на розныя тэмы - ад бізнесу да адукацыі. Тады ж з'явілася ідэя запрасіць на Гродзеншчыну вядомага педагога Шалву Аманашвілі.

"Так атрымалася, што я з ім добра знаёмы. Нягледзячы на шаноўны ўзрост, а Шалву Аляксандравічу амаль 89 гадоў, ён падтрымаў ініцыятыву. Правёў адкрытыя ўрокі, сустрэчы з педагогамі ў Шчучыне і Ваўкавыску, расказаў аб сваіх прынцыпах гуманнай педагогікі. Мяркуючы па рэакцыі, шматлікіх пытаннях, тэма выклікала цікавасць - многія вучыліся па яго кнігах", - адзначыў Валянцін Байко.

Рэалізацыю сацыяльнага праекта прадоўжаць у іншым рэчышчы. У бягучым годзе па тры пераможцы раённых этапаў конкурсу "Настаўнік года" ў Шчучынскім і Ваўкавыскім раёнах у якасці прыза атрымаюць магчымасць наведаць курсы павышэння кваліфікацыі ў Акадэміі Аманашвілі. Паездку спансіруе кампанія "Контэ Спа".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі