Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
06 сакавіка 2020, 16:33
Наталля Качанава

Роля жанчыны ў грамадстве пастаянна ўзрастае

Наталля Качанава

Роля жанчыны ў беларускім грамадстве пастаянна ўзрастае. Такое меркаванне ў інтэрв'ю газеце "Звязда" выказала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, паведамляе БЕЛТА.

Наталля Качанава адзначыла, што роля жанчыны ў грамадскім, эканамічным і палітычным жыцці істотна змянілася. "Сучасныя жанчыны больш амбіцыйныя, ініцыятыўныя, яны імкнуцца быць незалежнымі, самадастатковымі і запатрабаванымі. Гэта ў многім забяспечвае ім поспех. Расце іх прысутнасць у бізнес-асяроддзі: доля жаночага прадпрымальніцтва ў Беларусі складае каля 32 працэнтаў. Значна пашыраецца ўплыў жанчын на ўзроўні прыняцця рашэнняў. Сёння ў нас амаль 46 працэнтаў кіраўнікоў - жанчыны", - звярнула ўвагу спікер. У органах судовай улады працэнт жанчын таксама высокі - 69 працэнтаў. Расце іх колькасць у складзе парламента: калі ў першым скліканні іх доля складала ўсяго 14 працэнтаў, то цяпер - каля 35 працэнтаў.

"Гэтыя пазітыўныя тэндэнцыі з'яўляюцца вынікам паэтапнага ўдасканалення гендарнай палітыкі. Дзяржава заўсёды ўдзяляла гэтаму асаблівую ўвагу. Гендарная роўнасць вызначана адным з прыярытэтаў у Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця да 2030 года", - нагадала кіраўнік верхняй палаты беларускага парламента.

Пры гэтым меры па падтрымцы жанчын, абароне іх правоў маюць комплексны характар. "Гэта ўстараненне бар'ераў пры прыёме іх на работу, росце па службе, у аплаце працы, а таксама стварэнне дадатковых магчымасцей для развіцця сваёй справы, спецыяльныя праграмы па перанавучанні і гэтак далей. З іншага боку, шмат робіцца для падтрымкі мацярынства, захавання рэпрадуктыўнага здароўя жанчын, процідзеяння дамашняму насіллю. Гэта значыць, ствараюцца ўмовы для таго, каб жанчыны маглі максімальна самарэалізавацца як у прафесіі, так і ў сямейным жыцці", - падкрэсліла Наталля Качанава. Эфектыўнасць гэтай работы высока ацэньваюць і міжнародныя эксперты: у глабальным рэйтынгу гендарнай роўнасці Беларусь лідзіруе на постсавецкай прасторы, займаючы 29-ю пазіцыю з 153 краін.

Аднак гэта не значыць, што ўсе праблемы вырашаны. Шмат яшчэ трэба зрабіць, перш за ўсё, у частцы скарачэння разрыву ў заработнай плаце мужчын і жанчын. Ёсць рэзервы для далейшага развіцця жаночага прадпрымальніцтва і самазанятасці", - лічыць спікер. Неабходна ўлічваць, што жанчыны больш працуюць і маюць менш вольнага часу: пасля работы іх чакаюць дамашнія справы. Падлічана, што ў беларусак, якія працуюць, на вядзенне дамашняй гаспадаркі і догляд дзяцей траціцца 26 гадзін 29 мінут на тыдзень, у мужчын, якія працуюць, - 14 гадзін 14 мінут.

Пры гэтым Наталля Качанава не бачыць неабходнасці ў распрацоўцы асобнага закона, накіраванага на забеспячэнне гендарнай роўнасці. "Нашым заканадаўствам у дастатковай ступені ўрэгуляваны розныя аспекты гэтага пытання. Важна, каб рэалізуемыя меры па абароне правоў жанчын у эканоміцы і сацыяльнай сферы былі максімальна эфектыўнымі, нацэленымі на вырашэнне канкрэтных задач і праблем, з якімі сутыкаюцца жанчыны", - сказала яна.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі