Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны
Міхаіл Мясніковіч

Развіццё хімічнай галіны ў Беларусі павінна стаць нацыянальным праектам

Меркаванні 06.11.2018 | 17:00
Міхаіл Мясніковіч Міхаіл Мясніковіч Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу

Развіццё хімічнай галіны ў Беларусі павінна стаць нацыянальным праектам. Такое меркаванне выказаў журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, які з рабочай паездкай наведвае Магілёў.

Старшыня Савета Рэспублікі азнаёміўся з рэалізацыяй інвестыцыйнага праекта ў ЗТАА "Омск Карбон Магілёў" па стварэнні вытворчасці тэхнічнага вугляроду і перспектывамі мадэрнізацыі ААТ "Магілёўхімвалакно".

"Калі мы не будзем сур'ёзна займацца развіццём хімічнай галіны, то можам стаць неканкурэнтаздольнымі і яе страціць, - лічыць Міхаіл Мясніковіч. - Маштабная мадэрнізацыя, якая праводзіцца ў ААТ "Магілёўхімвалакно" і іншых хімічных прадпрыемствах краіны, - вельмі правільны і прынцыпова новы крок. Развіццё хімічнай галіны павінна стаць нацыянальным праектам, які дасць магчымасць многія тавары хімічнага сінтэзу вырабляць у Беларусі".

Беларусь у сярэднім у год закупляе палімернай прадукцыі на $2 млрд. Даследаванні вучоных і спецыялістаў у гэтай галіне сведчаць аб тым, што ў краіне можна забяспечыць імпартазамяшчэнне 50 працэнтаў ад патрэбнасці. "Так, для гэтага патрэбны немалыя інвестыцыі, увесці ў строй складаныя аб'екты і вытрымаць жорсткую канкурэнцыю на рынку. Таму, калі ствараць, то не даганяючыя вытворчасці, а працаваць на апярэджанне. Для гэтага патрэбны моцны сінтэз навукі і вытворчасці, а сродкі на гэта трэба шукаць у тым ліку за кошт актыўнага прыцягнення замежных інвестараў. Гэта дасць магчымасць набыць у іх асобе партнёраў і атрымаць доступ да сучасных тэхналогій, інфармацыі і на новыя рынкі", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Паводле яго слоў, у бліжэйшы час на базе Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта плануецца правесці навукова-практычную канферэнцыю па гэтым пытанні. "Я лічу, што маштабны праект па развіцці хімічнай галіны рэальна рэалізаваць у Беларусі пры падтрымцы, у першую чаргу, расійскіх партнёраў, а таксама з прыцягненнем заходніх кампаній, якія маюць вопыт работы ў гэтым напрамку і зацікаўлены ствараць сумесныя вытворчасці", - падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.

Версія для друку
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як падрыхтаваць аўтамабіль да зімы Зімовы набор аўтааматара: трос, правады для "прыкурвання", скрабок са шчоткай, рызінавыя дыванкі з высокім бортам, шчыток для радыятара.