Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
24 студзеня 2020, 11:09
Леанід Анфімаў

Пытанне прадастаўлення льгот пры арэндзе творчых майстэрняў патрабуе ўрэгулявання

Леанід Анфімаў

Пытанне прадастаўлення льгот грамадскім аб'яднанням па арэнднай плаце патрабуе ўрэгулявання і дадатковага вывучэння. Такое меркаванне выказаў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў 23 студзеня ў час наведвання майстэрні мастака і дызайнера Уладзіміра Цэслера, паведамілі БЕЛТА ў КДК.

"Я добра ведаю спецыфіку работы творчых майстэрняў, у тым ліку дызайнерскіх. У ацэнцы выкарыстання майстэрняў неабходна ўстараніць розначытанні наконт таго, што лічыць творчым працэсам, а што камерцыйнай дзейнасцю. Сёння гэтыя пытанні дакладна не адрэгуляваны", - лічыць Леанід Анфімаў.

Што датычыцца майстэрні мастака, то ў цэлым прэтэнзій да выкарыстання памяшкання ў правяраючых няма. "Тое, што ў памяшканні ёсць ложак, абсталявана кухня, - гэта нармальна. Я не бачу тут праблемы: мастак павінен тварыць і мець магчымасць адпачыць", - адзначыў у час размовы з Уладзімірам Цэслерам кіраўнік камітэта.

Праблема адсутнасці дакладнага рэгулявання пытання льгот па арэнднай плаце для грамадскіх аб'яднанняў выяўлена ў час маніторынгу Камітэта дзяржкантролю. Па выніках абследавання кантрольнае ведамства распрацоўвае прапановы па вырашэнні пытання і разглядае неабходнасць карэкціроўкі заканадаўства.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі