Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны
Анатоль Ісачанка

Пры вырашэнні праблем грамадзян неабходна ўлічваць інтарэсы розных бакоў

Меркаванні 06.02.2019 | 18:40
Анатоль Ісачанка Анатоль Ісачанка Старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта

Пры вырашэнні праблем грамадзян неабходна ўлічваць меркаванне і іншых зацікаўленых бакоў, заявіў журналістам старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка пасля асабістага прыёму грамадзян у Слуцку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Чалавек задаволены прыёмам толькі ў тым выпадку, калі яго пытанне вырашана. Аднак мы пры рабоце са зваротамі павінны ўлічваць інтарэсы і суседзяў, і іншых зацікаўленых людзей. Таму пытанні трэба разглядаць у комплексе, так, каб прынятае рашэнне было прымальным для ўсіх бакоў", - адзначыў Анатоль Ісачанка.

Усяго сёння на прыём да губернатара прыйшлі 14 чалавек. Заяўнікі ў асноўным звярталіся з асабістымі пытаннямі, якія ў іх не вырашаюцца на працягу некалькіх гадоў. Жыхар Слуцка папрасіў аб зніжэнні арэнднай платы за ўчастак, дзе ён вядзе рэканструкцыю будынка фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Старшыня Мінаблвыканкама папрасіў мясцовыя ўлады пайсці насустрач грамадзяніну. Напрыклад, вынесці на Савет дэпутатаў прапанову аб зніжэнні кошту арэнды для яго і іншых людзей, занятых рэканструкцыяй будынкаў, а ў адказ абавязаць іх завяршыць будаўнічыя работы на працягу пэўнага часу.

Наконт працаўладкавання звярнулася жыхарка Слуцка, якая 25 гадоў адпрацавала сацработнікам. Потым яна перайшла на месца загадчыцы пракатнага пункта на гарадскім стадыёне. Пасля заканчэння кантракта з ёй не прадоўжылі працоўныя адносіны. Анатоль Ісачанка даручыў спецыялістам райвыканкама прапанаваць жанчыне варыянты працаўладкавання.

Дзве жанчыны са Слуцка абазначылі праблему з грамадскім транспартам. Аўтобусам нельга перасякаць трасу Р-23 у месцах, дзе няма святлафораў, таму людзям даводзіцца ісці да бліжэйшага прыпынку 2 км. Губернатар даручыў дэталёва вывучыць пытанне. "Мы будзем старацца вырашыць праблему і зрабіць так, каб было зручна дабірацца. Трэба разгледзець пытанне глыбей, вывучыць сітуацыю. Напэўна, самы прымальны варыянт - зрабіць пераезд цераз магістраль. Аднак так мы абмяжуем скорасць руху на дарозе. Паставіць святлафор таксама не зусім тое. Добра, што людзі звярнуліся, будзем шукаць варыянт, які задаволіць большасць. Вядома, абсалютна ўсім рашэнне можа і не спадабацца, але калі 70-80 працэнтаў людзей будуць задаволены, значыць, усё зроблена правільна", - сказаў Анатоль Ісачанка.

На прыёме грамадзян сёння ўзнімаліся таксама пытанні зямельных адносін, павелічэння хуткасці інтэрнэту, паляпшэння жыллёвых умоў, якасці медыцынскага абслугоўвання.

Версія для друку
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.