Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
12 снежня 2019, 16:45
Ігар Карпенка

Праз студэнцкія форумы моладзь можа данесці сваё бачанне сістэмы адукацыі

Ігар Карпенка

Праз нацыянальныя студэнцкія форумы маладыя людзі маюць магчымасць данесці свае пазіцыі адносна развіцця сістэмы адукацыі, яе зместу і падрыхтоўкі спецыялістаў. Такое меркаванне журналістам перад пачаткам такога форуму ў Оршы выказаў міністр адукацыі Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку Ігара Карпенкі, органы студэнцкага самакіравання, грамадскія аб'яднанні акумулююць розныя меркаванні і аналізуюць іх. "У мінулым годзе ўзялі за аснову форму работы са студэнтамі правядзенне такіх форумаў. Праз іх яны маюць магчымасць даносіць свае пазіцыі адносна развіцця сістэмы адукацыі, яе зместу, падрыхтоўкі тых ці іншых спецыялістаў. Сістэмны дыялог у такім фармаце адпавядае сучасным тэндэнцыям", - адзначыў міністр.

У час форуму студэнты змаглі задаць пытанні Ігару Карпенку. Так, малады чалавек з Беларускага дзяржаўнага педуніверсітэта імя Максіма Танка пацікавіўся, як міністр ставіцца да сацсетак. Кіраўнік ведамства адказаў, што ў яго няма старонак у сацыяльных сетках і выстаўляць асабістае жыццё на публіку не хоча. "Я і так публічны чалавек, але па абавязку службы мне даводзіцца чэрпаць інфармацыю з розных сацсетак. Міністэрства адукацыі ў іх прадстаўлена. Чытаю рознае: і станоўчае, і крытыку. З нечым згаджуся, з іншымі выказваннямі не", - расказаў Ігар Карпенка.

Сёння ў Аршанскім дзяржаўным механіка-эканамічным каледжы адкрыўся нацыянальны студэнцкі форум. Мерапрыемства сабрало амаль 170 студэнтаў і педагогаў. У гэтым годзе ён прысвечаны блогерству і рабоце ў сацсетках.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі