Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
28 лістапада 2019, 14:52
Рыгор Рапота

Правядзенне ВДС Саюзнай дзяржавы ў пэўнай ступені залежыць ад прапрацоўкі дарожных карт

Рыгор Рапота

Рашэнне аб даце правядзення пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы ў пэўнай ступені залежыць ад гатоўнасці праектаў 31 інтэграцыйнай дарожнай карты, якія распрацоўваюцца цяпер бакамі. Такое меркаванне ў інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА выказаў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота.

Адказваючы на пытанне, ці ёсць нейкая вызначанасць з пасяджэннем Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы або яго правядзенне залежыць ад таго, ці будуць гатовы дарожныя карты, Рыгор Рапота сказаў: "Гэта залежыць ад волі двух прэзідэнтаў, калі яны вызначаць, што ёсць сэнс і час. Парадак дня ў нас у асноўным сфарміраваны. Мы гатовы да любога рашэння. Я лічу, што ў пэўнай ступені вызначаць час правядзення пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы будзе ступень прапрацоўкі дарожных карт. Калі гэта адбудзецца, я не магу сказаць, у мяне няма даных".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі