ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 18 лютага 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +7°C
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
15 снежня 2016, 13:17
Аляксандр Сурыкаў

Пра беларускія прадукты харчавання: якасныя і добрыя

Аляксандр Сурыкаў
Аляксандр Сурыкаў
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь

Беларускія прадукты харчавання вызначаюцца якасцю, заявіў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усім падабаюцца беларускія прадукты харчавання. Мне яны таксама падабаюцца - якасныя, добрыя прадукты харчавання. Але чаму яны падабаюцца? Таму што існуюць кантралюючыя структуры", - сказаў Аляксандр Сурыкаў і дадаў, што такія структуры не дапускаюць пападання няякаснай прадукцыі да пакупніка.

Пры гэтым Аляксандр Сурыкаў лічыць, што ў харчовых пытаннях паміж Беларуссю і Расіяй важна адкідаць эмоцыі, неабходна разглядаць сутнасць пытання. "А палітызацыю і эмацыянальнасць трэба пакінуць за кадрам. Вядома, мы пастараемся таксама, каб гэта справа менш палітызавалася і менш эмоцыі выліваць у СМІ. Але галоўнае - у сутнасці. У якасці прадукцыі і падтрыманні яе аўтарытэту на расійскім рынку, а таксама расійскай прадукцыі на беларускім рынку, нарошчванні аб'ёмаў уласных прадуктаў харчавання", - сказаў пасол.

"Мы лічым, то эмацыянальнасць прысутнічае сёння, трэба яе прыглушыць. Кантралюючыя службы - і расійскія, і беларускія - павінны працаваць сінхронна, з разуменнем, спыняючы тэхналагічна няправільныя працэсы", - адзначыў Аляксандр Сурыкаў. Паводле яго слоў, добра было б аб'яднаць гэтыя службы ў адну на ўзроўні Саюзнай дзяржавы. "І каб гэта агульная служба працавала на карысць пакупніка - і беларускага, і расійскага. На карысць вытворцы, росту прадукцыйнасці і ў Беларусі, і ў Расіі. Гэта было б лепш за ўсё", - рэзюмаваў ён.

Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі