Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
12 студзеня 2017, 14:39
Жан Іў Бушардзі

Пяцідзённы бязвізавы рэжым не паўплывае на павелічэнне патоку бежанцаў у Беларусь

Жан Іў Бушардзі
Прадстаўнік Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (УВКБ ААН) у Беларусі

Пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 дзяржаў не паўплывае на павелічэнне патоку бежанцаў у Беларусь. Такое меркаванне выказаў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, прадстаўнік Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў у Беларусі Жан Іў Бушардзі.

Прадстаўнік УВКБ ААН адзначыў, што гэта ініцыятыва перш за ўсё накіравана на прыцягненне турыстаў у Беларусь. "Калі мы гаворым аб нейкіх іншых абставінах, напрыклад аб працоўнай міграцыі, то тут дзейнічае іншы прынцып. Людзі афармляюць пэўныя дакументы, атрымліваюць дазвол на работу, а потым афармляецца віза", - сказаў ён.

Паводле слоў Жана Іва Бушардзі, у цэлым апошнім часам назіраецца тэндэнцыя змяншэння патоку іншаземцаў, якія шукаюць абароны ў Беларусі. У першую чаргу гэта датычыцца выхадцаў з Украіны і Сірыі. Усяго, паводле даных за студзень-кастрычнік 2016 года, за статусам бежанца або дадатковай абаронай звярнуўся 641 чалавек. Цяпер у Беларусі пражывае каля 8 тыс. падмандатных УВКБ ААН асоб.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі