Дзень Перамогі займае асаблівае месца ў гісторыі нашай дзяржавы - ён звязвае разам мінулае, сучаснае і будучае Беларусі. Такое меркаванне ў час правядзення ў Магілёве святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да 9 мая, выказаў старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Пётр Руднік.
"Дзень Перамогі - самае любімае і шануемае ў беларускага народа свята, - падкрэсліў кіраўнік Магілёўскага аблвыканкама. - 9 мая стала сімвалам вечнай памяці і нацыянальнай гордасці Рэспублікі Беларусь. Сёння мы павінны даказаць, што дастойны пакалення пераможцаў. Менавіта таму мы параўноўваем нашы справы з тым, што зрабілі яны ў свой час. І гэта правільна, гэта сведчыць аб тым, што будучыня ў нашай краіны і нашага краю ёсць".
На думку Пятра Рудніка, там, дзе бяруцца перапісваць гісторыю і па-рознаму трактаваць падзеі ваенных гадоў, успыхваюць грамадзянскія войны. "Такую сітуацыю мы назіраем цяпер у нашай суседняй дзяржаве - ва Украіне, - адзначыў старшыня Магілёўскага аблвыканкама. - Гэта яшчэ раз сведчыць аб тым, што беларускае грамадства павінна быць адзіным і кансалідаваным у сваіх дзеяннях і рашэннях. Мы павінны жыць на сваёй зямлі і не ўступаць яе ні пядзі нікому".
Таксама Пётр Руднік звярнуўся з віншаваннем да ветэранаў. "Жывым прыкладам подзвігу 1945-га сталі тыя, хто, нягледзячы на свой сталы ўзрост, святкуе сёння Дзень Перамогі разам з намі - франтавікі і партызаны, працаўнікі тылу і салдацкія ўдовы, былыя вязні фашысцкіх лагераў і ўцалелыя жыхары спаленых вёсак. Усе вы, дарагія ветэраны, прайшлі цяжкімі дарогамі вайны, перанеслі ўвесь яе цяжар і нягоды. Для нашага пакалення вы заўсёды будзеце ўвасабленнем сапраўднага патрыятызму, годнасці, з'яднанасці, самаадданай любові да Радзімы і веры ў перамогу справядлівасці", - сказаў на заканчэнне ён.
Старшыня аблвыканкама павіншаваў жыхароў Магілёўшчыны са святам Вялікай Перамогі, пажадаў усім моцнага здароўя і добрага настрою. Ён прыняў удзел у шэсці-парадзе і ўрачыстым ускладанні кветак і вянкоў да вечнага агню на Савецкай плошчы абласнога цэнтра. Разам з прадстаўнікамі кіраўніцтва горада і рэгіёна ў гэтых мерапрыемствах удзельнічалі больш за 100 ветэранаў і 5 тыс. гасцей і жыхароў Магілёва, сярод якіх былі прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб'яднанняў, нацыянальных дыяспар.