Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны
Ігар Лішай

Пераход на будаўнічыя нормы і правілы паскорыць укараненне інавацый

Меркаванні 21.11.2019 | 17:33
Ігар Лішай Ігар Лішай Дырэктар РУП "Будтэхнорм"

Пераход на будаўнічыя нормы і правілы (БНБ і БПБ) паскорыць у Беларусі ўкараненне інавацый у будаўнічую галіну. Такое меркаванне ў прэс-цэнтры БЕЛТА выказаў дырэктар РУП "Будтэхнорм" Ігар Лішай.

У сферы не будзе канкрэтных аб'ёмна-планіровачных канструктыўных рашэнняў, абавязковых прадпісанняў, што цяпер выклікае нараканні як у арганізацый, так і ў грамадзян. На гэты час не заўсёды магчыма аператыўна прымяніць новыя будаўнічыя матэрыялы, тэхналогіі.

"Цяпер будуць толькі параметры бяспекі. Калі тэхналогія, будматэрыял іх забяспечваюць, значыць, яны могуць прымяняцца", - адзначыў Ігар Лішай. Ён дадаў, што, напрыклад, на рынку з'явілася цэгла, якая ў разы перавышае памеры стандартнага прадукту і ўкладваецца, як канструктар.

Нормы актуальныя і для індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва. Мэта новаўвядзенняў - зрабіць тэхнічныя рашэнні такімі, каб у грамадзяніна і праектнай арганізацыі была магчымасць пабудаваць кватэру і дом сваёй мары. Начальнік галоўнага ўпраўлення горадабудаўніцтва, праектнай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Вольга Верамей у сваю чаргу нагадала, што ў краіне створаны фонд праектнай дакументацыі, у тым ліку малапавярховай забудовы. Адправіўшы запыт, можна за плату атрымаць гатовы праект, які прайшоў экспертызу.

"Мы знаходзімся на важным пераломным этапе адносна тэхнічнага нарміравання ў сферы будаўніцтва, - адзначыў Ігар Лішай. - Указ нумар 217 дакладна абазначыў, хто мае права ўстанаўліўваць патрабаванні да праектавання, будаўніцтва будынкаў і збудаванняў, што да гэтага заканадаўча не было ўрэгулявана. Кожны орган дзяржкіравання ў рамках сваёй кампетэнцыі мог прымаць тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты, якія мелі абавязковы характар. Узнікалі прававыя калізіі, калі адносна аднаго аб'екта, тэхнічнага рашэння дзейнічалі некалькі дакументаў. Па фактычна пабудаваных будынках узнікалі пытанні ў экспертызы, органаў Дзяржбуднагляду, іншых наглядных органаў".

Паралельна з распрацоўкай будаўнічых норм рыхтуюцца будаўнічыя правілы. Першымі прымуць дакументы па аддзелачных работах (для развіцця будаўнічай нормы "Узвядзенне будынкаў, збудаванняў"). Тут улічаць усе віды аддзелкі, метады кантролю, дапушчальныя адхіленні. "Мы нацэлены на тое, каб спачатку стварыць будаўнічыя нормы. Але ў тых выпадках, калі яны не могуць існаваць без будаўнічых правіл, апошнія будуць прымацца адначасова. Цалкам перапрацаваць дакументы плануем у 2021-2022 гадах. Да гэтага моманту дзейнічаюць тэхнічныя кодэксы ўстаноўленай практыкі (ТКП) - іх больш за 300. Прадугледжваецца іх паэтапная адмена", - расказаў Ігар Лішай.

Будаўнічыя нормы Беларусі - патрабаванні ў галіне бяспекі будынкаў і збудаванняў, прызначаныя для абавязковага прымянення. Будаўнічыя правілы Беларусі - спосабы дасягнення будаўнічых норм. Прымяняцца БПБ будуць на добраахвотнай аснове. Усяго чакаецца прыняцце каля 60-70 будаўнічых норм.

Версія для друку
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Расія - асноўны гандлёвы партнёр Беларусі. Аб'ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у 2018 годзе ў параўнанні з 1996-м павялічыўся амаль у 5,5 раза.