Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны
Леанід Заяц

Пераадоленне наступстваў аварыі на ЧАЭС для Беларусі - задача дзяржаўнай значнасці

Меркаванні 26.04.2019 | 18:08

На алеі Памяці пахаваных вёсак Слаўгарада 26 красавіка прайшоў мітынг-рэквіем "Доўгае рэха Чарнобыля", у якім прынялі ўдзел кіраўніцтва Магілёўскага абласнога і раённага выканаўчых камітэтаў, ліквідатары наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскасці і моладзі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Напярэдадні мерапрыемства ў храме Ражджаства Прасвятой Багародзіцы адбыўся малебен. Настаяцель храма айцец Уладзімір уручыў старшыні аблвыканкама Леаніду Зайцу ў памяць аб наведванні Слаўгарадскага раёна абраз Казанскай Божай Маці.

"26 красавіка 1986 года - адна з самых трагічных дат у гісторыі нашай краіны, - адзначыў на мітынгу кіраўнік рэгіёна. - Аварыя на Чарнобыльскай АЭС - буйнейшая ядзерная катастрофа ў сусветнай гісторыі. Трыццаць тры гады таму мірны атам стаў чорным. Аварыя аказала негатыўны ўплыў на ўсе сферы жыцця на тэрыторыі многіх раёнаў Беларусі. Гэта бяда закранула і суседнія рэспублікі. Напэўна, няма сёння чалавека, чыё сэрца не было б напоўнена спагадай і спачуваннем. Наступствы катастрофы на ЧАЭС зведалі на сабе і жыхары Слаўгарадскага раёна. Пасля катастрофы раён пакінулі больш за 7 тыс. чалавек, 40 вёсак і пасёлкаў былі адселены і пахаваны".

Як падкрэсліў Леанід Заяц, "пераадоленне наступстваў аварыі на ЧАЭС для нашай краіны - задача дзяржаўнай значнасці". Пытанні жыццядзейнасці насельніцтва на пацярпелых тэрыторыях знаходзяцца ў фокусе ўвагі заканадаўчай і выканаўчай улады, кіраўніка дзяржавы. У якасці прыкладу кіраўнік вобласці прывёў указ нумар 235 "Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці", які накіраваны на стварэнне спрыяльных умоў жыцця людзей і павышэнне эфектыўнасці эканомікі. Ён прадугледжвае шэраг прэферэнцый для жыхароў, а таксама для прадпрыемстваў і арганізацый. "У вашым раёне будуецца новае жыллё, у сельскія населеныя пункты прыходзіць прыродны газ, будуюцца сацыяльна значныя аб'екты, з'яўляюцца новыя вытворчасці. Так, зусім хутка будзе запушчаны ў работу сучасны свінагадоўчы комплекс у раёне вёскі Перагон, а ў Слаўгарадзе будзе наладжана вытворчасць кандытарскіх вырабаў. Упэўнены, што на гэтым мы не спынімся і будзем усяляк садзейнічаць таму, каб людзі тут жылі дастойна", - запэўніў губернатар.

У ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы былі задзейнічаны больш як 600 тыс. чалавек. Сярод тых, хто мужна і самааддана выконваў свой грамадзянскі абавязак, былі і жыхары Магілёўскай вобласці: ваеннаслужачыя, пажарныя, медыкі, вучоныя і проста добраахвотнікі. Іх усіх аб'яднала агульнае жаданне - выратаваць мільёны жыццяў ад нябачнага, але смяротнага ворага. "Яны дастойна і мужна выканалі свой грамадзянскі абавязак, выстаялі ў гэтых складаных умовах і зрабілі ўсё магчымае, каб мінімізаваць наступствы аварыі на ЧАЭС, - адзначыў Леанід Заяц.- І сёння мы сабраліся тут для таго, каб ушанаваць памяць тых, хто аддаў свае жыцці за выратаванне іншых людзей, зямель, дамашніх ачагоў".

Памяць загінулых ліквідатараў аварыі на ЧАЭС удзельнікі мітынгу ўшанавалі мінутай маўчання. Да памятнага знака пахаваных вёсак Слаўгарадскага раёна былі ўскладзены кветкі, а ў гонар загінулых ліквідатараў і ахвяр Чарнобыльскай трагедыі былі высаджаны дрэвы. Затым у актавай зале райвыканкама прайшла сустрэча старшыні аблвыканкама Леаніда Зайца з ліквідатарамі катастрофы на ЧАЭС.

Цяпер на тэрыторыі Магілёўскага рэгіёна пад радыяцыйнае забруджванне падпадаюць тэрыторыі 14 з 21 раёнаў вобласці, на якіх пражывае больш за 30 тыс. чалавек. З іх больш за 27 тыс. чалавек - грамадзяне, якія пацярпелі ў выніку катастрофы на ЧАЭС.

Версія для друку
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Базавая велічыня Базавая велічыня была ўведзена ў Беларусі з 2002 года, прымяняецца для вылічэння многіх паказчыкаў і нарматываў у сферы працоўных праваадносін, вызначае памер штрафаў і пошлін.