Сцяг Панядзелак, 9 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
01 лютага 2016, 15:10
Уладзімір Шыцько

Павелічэнне пенсійнага ўзросту можа быць толькі паэтапным

Уладзімір Шыцько

Беларусь так ці інакш прыйдзе да павышэння пенсійнага ўзросту ў будучым, але рабіць гэта трэба паэтапна. Такім меркаваннем з карэспандэнтам БЕЛТА падзяліўся намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Шыцько.

"Працягласць жыцця ў краіне расце, як і працэнт пенсіянераў, таму пачаць вырашаць пытанне трэба цяпер, пакуль не стала позна. У ідэале, вядома, правільна было б прымяніць індывідуальны падыход, але ў маштабах дзяржавы гэта немагчыма. Таму павялічваць пенсійны парог (калі мы прыйдзем да гэтага) трэба паэтапна", - растлумачыў Уладзімір Шыцько.

Ён прапанаваў некалькі варыянтаў развіцця падзей у будучым. Павялічыць пенсійны ўзрост спачатку для дзяржслужачых, як гэта разглядаецца ў Расіі. На думку субяседніка, на дзяржслужбу прымаюць даволі здаровых людзей, якія працуюць у больш камфортных умовах, чым, напрыклад, на вытворчасці, у полі, на ферме. Або пачаць з сілавога блока - ваенных, МУС і г.д., якія цяпер ужо ў 40-45 гадоў становяцца пенсіянерамі і часта прадаўжаюць працаваць. Для грамадзянскіх, лічыць Уладзімір Шыцько, больш разумна павялічваць пенсійны ўзрост на паўгода, год - паступальна. І прымяняць гэты падыход як да мужчынскага, так і да жаночага насельніцтва ў роўнай ступені.

"Папулярнай гэта мера ніколі не была. Мы будзем і ўжо раімся з насельніцтвам, сваімі выбаршчыкамі, а таксама спрабуем растлумачыць ім, для чаго гэта патрэбна. Многія разумеюць самі, што перамены рана ці позна адбудуцца, але людзей, як заўсёды, хвалюе, ці закране гэта асабіста іх. Нам усім трэба мысліць больш маштабна, на перспектыву", - сказаў на заканчэнне Уладзімір Шыцько.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі