Патрабаванні насельніцтва да прафесіяналізму СМІ павысіліся. Такое меркаванне выказаў журналістам намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Бузоўскі, які 21 студзеня наведаў ААТ "Белшына" ў час адзінага дня інфармавання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Патрабаванні насельніцтва да прафесіяналізму СМІ - як рэспубліканскіх, так і мясцовых - павысіліся, таму галоўным крытэрыем павінна быць якасць работы, - заявіў Ігар Бузоўскі. - Гэта ў поўнай меры адносіцца і да рэгіянальных журналістаў. Мясцовыя СМІ - інструмент уплыву на ўсе слаі насельніцтва, на працоўныя калектывы". Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта лічыць, што трэба інфармаваць насельніцтва не толькі аб тым, што адбываецца ў раёне або горадзе, але і аб глабальных працэсах у свеце. Роля рэгіянальнай журналістыкі ў гэтым у сучасных умовах таксама павышаецца.
Забеспячэнне дзейнасці мясцовых СМІ патрабуе пэўных фінансавых затрат і арганізацыйных намаганняў, якія павінны быць накіраваны на забеспячэнне правоў грамадзян на інфармацыю, удакладніў Ігар Бузоўскі.-0-
