Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
06 кастрычніка 2020, 13:59
Андрэй Савіных

Пасля страты кансалідацыі грамадства краіна становіцца здабычай для знешніх канкурэнтаў

Андрэй Савіных
Старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў

Як толькі мы страчваем кансалідацыю і ўзаемаразуменне ўнутры грамадства, то імгненна становімся здабычай для больш моцных канкурэнтаў звонку. Такое меркаванне старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэя Савіных публікуе газета "СБ. Беларусь сегодня".

Паводле слоў дэпутата, умяшанне ва ўнутраныя справы стала нормай яшчэ 30 гадоў таму - у момант фарміравання глабальнага свету пад заходнія стандарты. Ужо тады заходні свет дакладна прадэклараваў, што ў яго ёсць экстэрытарыяльныя інтарэсы і ён мае права ўмешвацца ў пытанні арганізацыі сацыяльнага ўкладу той ці іншай краіны. Гэта можа праходзіць пад маркай захавання правоў чалавека (што стала ўніверсальным інструментам умяшання ў палітычнай сферы), пад маркай стварэння адзінай гандлёвай прасторы ў рамках СГА, пад маркай аховы навакольнага асяроддзя і выпрацоўкі агульных стандартаў барацьбы са змяненнямі клімату і г.д. Вядома, супраць гэтага заўсёды выступалі Беларусь, Расія і многія іншыя дзяржавы, якія стараюцца абараніць сваё права на выбар уласнага шляху развіцця. Але такое ўмяшанне, на жаль, - даўно норма.

Андрэй Савіных перакананы, што праводзіць паралелі паміж сітуацыяй у Нагорным Карабаху і ў Беларусі немагчыма, аднак ён звяртае ўвагу на наступную агульную выснову. "Як толькі мы страчваем кансалідацыю і ўзаемаразуменне ўнутры грамадства, мы імгненна становімся здабычай для больш моцных канкурэнтаў звонку. Прычым гэта могуць быць не абавязкова дзяржавы - гэта могуць быць нават транснацыянальныя карпарацыі і міжнародныя грамадскія структуры, якія дзейнічаюць па ўсім свеце. Другі момант, які мы павінны дакладна разумець: хуткасць унутраных трансфармацый, гэта значыць развіцця і мадэрнізацыі грамадскіх сіл унутры краіны, павінна быць вышэйшай, чым у змяненняў, якія адбываюцца за нашымі межамі. Гэта дасць нам магчымасць заўсёды апярэджваць будучыя выклікі і быць гатовымі да іх у момант, калі яны атрымаюць бачнае ўвасабленне і будуць рэальна пагражаць Беларусі", - разважае ён.

На думку дэпутата, цяпер ідзе распад свету на розныя макрарэгіёны, межы якіх не вызначаны. І кожны цэнтр сілы спрабуе пакінуць у зоне свайго ўплыву максімальную па аб'ёме эканамічную зону. "А на тэрыторыі Беларусі сышліся інтарэсы адразу дзвюх цывілізацый: усходнееўрапейскай, да якой мы адносімся гістарычна, і заходнееўрапейскай, якая хацела б атрымаць кантроль над нашымі рэсурсамі", - звяртае ўвагу Андрэй Савіных.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі