Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Студэнты Беларусі
Учора 15:41 Стужка навiн
Усе навіны
Аляксандр Сурыкаў

Памяць аб перамозе ў ВАВ трэба не дзяліць, а аб'ядноўваць

Меркаванні 08.06.2018 | 16:21
Аляксандр Сурыкаў Аляксандр Сурыкаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь

Краіны павінны не дзяліць паміж сабой памяць аб перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне, а аб'ядноўваць яе. Аб гэтым заявіў 8 чэрвеня журналістам пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба не дзяліць, а аб'ядноўваць гэту памяць, нашу. Усё пытанне ў гэтым. І не трэба лічыць, што адны мы перамаглі: або расіяне, або беларусы, або ўкраінцы, або нехта яшчэ. Не перамаглі б, калі не было б адзінства. У акопах сядзелі ўсе разам", - звярнуў увагу Аляксандр Сурыкаў.

Дыпламат упэўнены, што краіны павінны разам святкаваць перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне і ахоўваць памяць аб ёй. У якасці прыкладу ён прывёў традыцыйнае правядзенне парада ў Расіі на 9 Мая. Паводле слоў Аляксандра Сурыкава, побач з расійскімі ваеннымі ў страі могуць ісці ваеннаслужачыя іншых дзяржаў, якія прымалі ўдзел у вайне. "Я лічыў бы гэта не лішнім", - сказаў пасол.

Аляксандр Сурыкаў дадаў, што, калі ў Беларусі праводзяць парад да Дня Незалежнасці, у ім прымаюць удзел і расійскія ваеннаслужачыя. Такі вопыт ён лічыць станоўчым.

Версія для друку
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Студэнты Беларусі Штогод 17 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень студэнтаў - адно з самых папулярных маладзёжных свят. Агульная колькасць студэнтаў у ВНУ Беларусі складае каля 284 тыс. чалавек.