Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
17 лютага 2021, 17:33
Мікалай Барысенка

Нельга выхаваць патрыёта лозунгамі, гэта павінны быць канкрэтныя справы

Мікалай Барысенка
Кіраўнік гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба "Віккру"

Нельга выхаваць патрыёта аднымі лозунгамі. Гэта павінны быць канкрэтныя справы. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў кіраўнік гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба "Віккру" Мікалай Барысенка, які прымаў удзел у VI Усебеларускім народным сходзе.

"Адна з найважнейшых тэм, якая абмяркоўвалася на Усебеларускім сходзе, - патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення. Нам важна захаваць пераемнасць пакаленняў і павагу да гістарычнай памяці, у тым ліку пры дапамозе пошукавых работ. Нельга выхаваць патрыёта толькі заклікамі, павучаннямі і кароценькімі флэш-мобамі. Зрабіць гэта можна толькі праз канкрэтныя справы, з дапамогай экскурсій, пошукавых краязнаўчых экспедыцый, палявых лагераў і інш. Прычым гэтыя справы павінны несці прыкладную карысць як навучэнцам, так і дзяржаве. Толькі ў такім выпадку патрыятычнае выхаванне будзе эфектыўным і малады чалавек адчуе сваю запатрабаванасць у рэальным, а не віртуальным жыцці грамадства", - адзначыў Мікалай Барысенка.

Паводле слоў Мікалая Барысенкі, пошукавая работа дае непасрэдную магчымасць людзям далучыцца да гераічнай гісторыі нашай краіны. "Дзякуючы выступленню настаўніка беларускай мовы і літаратуры Мяжысецкай сярэдняй школы Магілёўскага раёна Антона Лабаноўскага прапановы Магілёўскага пошукавага клуба "Віккру" былі агучаны з высокай трыбуны форуму. Адна з іх датычыцца праблемы допуску грамадскіх пошукавых фарміраванняў рэспублікі да правядзення поўнага комплексу разведвальных (рэкагнасцыровачных) пошукавых работ з выкананнем кантрольных шурфаў на мясцовасці. Гэта значна павысіць зацікаўленасць пошукавікаў у выніках сваёй работы, а таксама выключыць безвыніковыя выезды па ўсёй краіне прадстаўнікоў 52-га пошукавага батальёна Узброеных Сіл Беларусі па складзеных толькі са слоў і па даных архіўных дакументаў інфармацыйных лістах, - адзначыў кіраўнік пошукавага клуба. - Спадзяёмся, што гэту прапанову, правераную жыццём і дзесяцігоддзямі работы пошукавікаў, пачуюць у Міністэрстве абароны і будзе прынята адпаведнае рашэнне, якое будзе мець вялікае значэнне не толькі ў справе павышэння эфектыўнасці пошуку невядомых пахаванняў і ўшаноўвання памяці загінулых у гады вайны абаронцаў Айчыны, але і сэканоміць значныя сродкі рэспубліканскага бюджэту".

Як адзначыў Мікалай Барысенка, на Усебеларускім форуме прысутнічалі людзі, неабыякавыя да будучыні краіны. "У дакладзе Прэзідэнта, выступленнях з месцаў, дыскусіі ў кулуарах адчуваўся рэальны боль за сучаснасць і будучыню краіны. У зале Палаца Рэспублікі не было абыякавых, кожны стараўся данесці свой пункт гледжання і зрабіць усё, каб яго прапанова трапіла ў рэзалюцыю сходу. Гэта была сустрэча прадстаўнікоў пераважнай большасці беларусаў з розных куткоў краіны. Менавіта так я і ўяўляў сабе дзеянне прамой дэмакратыі праз выбраных народам дэпутатаў Саветаў розных узроўняў (ад мясцовых да рэспубліканскіх), а таксама законна выбраных прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, партый і запрошаных кіраўнікоў выканаўчых органаў, якія вырашаюць непасрэдна ўсе пытанні простых грамадзян на месцах. Тыя найбольш актыўныя грамадзяне, якія не змаглі трапіць на сход, маглі данесці свае разважанні і прапановы па ўладкаванні Беларусі на дыялогавых пляцоўках, якія на працягу некалькіх месяцаў працавалі ва ўсіх гарадах, на прадпрыемствах і ва ўстановах краіны".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі