Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
30 жніўня 2017, 14:38
Лілія Ананіч

Нацыянальнае кнігавыданне стала візітнай карткай Беларусі за мяжой

Лілія Ананіч
Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў, член прэзідыума Беларускага саюза жанчын

Нацыянальнае кнігавыданне стала візітнай карткай Беларусі за мяжой. Такое меркаванне выказала журналістам міністр інфармацыі Лілія Ананіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр пераканана, што ў сучаснай Беларусі дастойна прадаўжаюць традыцыі першадрукара Францыска Скарыны. Поспехі беларускіх кнігавыдаўцоў прызнаны за мяжой. "Нацыянальная кніга - гэта наш скарб і наша візітка", - падкрэсліла Лілія Ананіч. Так, ужо цяпер вядома, што шматтомнаму факсімільнаму выданню "Кніжная спадчына Францыска Скарыны" прысуджана Гран-пры Міжнароднага конкурсу дзяржаў - удзельніц СНД "Мастацтва кнігі". У гэтым годзе беларускія кнігі былі прадстаўлены на міжнародных выстаўках у Казахстане, Кітаі і Францыі, іх чакаюць у Германіі, Расіі, Сербіі.

У краіне больш за 500 выдавецкіх арганізацый. Дзяржава аказвае падтрымку выданню сацыяльна значных кніг. Усяго за першае паўгоддзе ў Беларусі было выпушчана звыш 4,5 тыс. найменняў агульным тыражом амаль 10 млн экзэмпляраў. Міністр звярнула ўвагу, што на беларускай мове выдадзена 560 найменняў кніг, іх доля ў агульным тыражы перавысіла 23 працэнты. Для параўнання, у 2016 годзе яна складала каля 17 працэнтаў.

З дасягненнямі беларускага кнігавыдавецтва можна будзе азнаёміцца і ў час Дня беларускага пісьменства, які пройдзе ў Полацку 1-3 верасня. Праграма свята вельмі насычаная, горад ператворыцца ў вялікую культурна-асветную пляцоўку. Галоўнымі тэмамі стануць 1155-годдзе Полацка і 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. Адбудзецца міжнародны круглы стол беларускіх і замежных пісьменнікаў, уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі, пройдзе фестываль кнігі і прэсы, будуць арганізаваны канферэнцыі і выстаўкі.

Лілія Ананіч адзначыла, што за мяжой праяўляюць вялікую цікавасць да Дня беларускага пісьменства ў Полацку. "Як мінімум 12 краін накіроўваюць дэлегацыі літаратараў, вучоных, бібліятэкараў для таго, каб святкаваць Дзень беларускага пісьменства", - сказала яна. Акрамя таго, аб сваім жаданні прыняць удзел у свяце заявіла вялікая колькасць дыпламатаў.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі