Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
30 лістапада 2018, 11:46
Міхаіл Партной

Наяўнасць турбрэнда павінна павысіць прывабнасць Беларусі для турыстаў

Міхаіл Партной
Намеснік міністра спорту і турызму Беларусі

Наяўнасць уласнага турыстычнага брэнда павінна павялічыць колькасць турыстаў, якія хочуць наведаць Беларусь. Такое меркаванне ў інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня" выказаў намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной.

"Эфект ад наяўнасці турыстычнага брэнда павінен быць у павелічэнні колькасці турыстаў, якія прыязджаюць у Беларусь, у іх пазітыўным настроі і жаданні пабываць тут зноў. Упэўнены, так і будзе", - лічыць намеснік міністра. Пры гэтым ён падкрэсліў, што брэнд - не самамэта, ён толькі дадатковы інструмент ідэнтыфікацыі і папулярызацыі як мінімум на турыстычным рынку. "Сам па сабе ён не вырашае ўсе праблемы, звязаныя з аказаннем турпаслуг. Але брэнд дае магчымасць сфарміраваць сучасны вобраз Беларусі, павялічыць канкурэнтаздольнасць сярод іншых краін, павысіць нашу інвестыцыйную прывабнасць, зрабіць радзіму больш пазнаваемай праз вобразы і сімвалы. Адзін з міжнародных экспертаў сказаў, што пасля таго, як іншаземец чуе назву той ці іншай дзяржавы, на працягу некалькіх секунд у яго ў галаве павінна ўзнікнуць маляўнічая асацыяцыя - усплыць турбрэнд. Ён выклікае цікавасць да пазнання і супастаўлення. Граніцы мы адкрылі, засталося як трэба праінфармаваць іншаземцаў пра нас", - адзначыў Міхаіл Партной.

Паводле яго слоў, валоданне турыстычным брэндам - вялікая эканамічная, сацыяльная і юрыдычная работа, а таксама вялікая адказнасць.

"Мы доўга вывучалі міжнародны вопыт, вызначалі, па якім шляху пайсці. Уважліва сачылі і за Расіяй, якая займаецца турбрэндам з 2015 года", - сказаў Міхаіл Партной.

Пры гэтым Беларусь усё ж пайшла крыху іншым шляхам. "Пачалі з маштабнага даследавання, якое правялі сумесна з праектам "Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі", што фінансуецца Еўрасаюзам. Вывучылі туррэсурсы краіны і магчымасці іх выкарыстання ў брэндынгу тэрыторый. У мінулым годзе спецыялісты праекта распрацавалі брэнд-канцэпцыі пяці пілотных дэстынацый - Гродна і Аўгустоўскага канала, Пружан, Нарачы, Полацка і Мсціслава. Быў таксама прапанаваны праект брэнда краіны, які прэзентавалі на міжнароднай канферэнцыі па брэндынгу турдэстынацый. Форум прайшоў у Мінску сумесна з Сусветнай турысцкай арганізацыяй. На гэтай жа канферэнцыі прадставілі яшчэ тры пробныя канцэпцыі, якія мы распрацавалі з беларускай дызайн-студыяй PG-branding", - расказаў намеснік міністра.

Перад тым, як аб'явіць нацыянальны конкурс, было праведзена маштабнае апытанне іншаземцаў і беларусаў, што расказалі, якой яны бачаць Беларусь, яе жыхароў. На аснове анкетавання было сфарміравана тэхзаданне. Далей сумесна з прадстаўнікамі рэкламных агенцтваў, маркетынгавых кампаній, турыстычных арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў былі сфармуляваны крытэрыі ацэнкі канкурсантаў. Па іх з 24 работ да грамадскага абмеркавання дайшло 17.

У фінал трапяць 3 канцэпцыі. Вердыкт вынесе экспертны савет, які ўзначальвае намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка. Далей наперадзе вялікая работа па папулярызацыі брэнда. Абавязаны падключацца маркетолагі, спецыялісты ў галіне гандлю, рэкламавання гандлёвых марак, вытворцы рознай прадукцыі, пачынаючы ад значкоў, маек, сумак і заканчваючы брэндзіраваннем транспарту, вуліц, друкаванай прадукцыі. "Мы абавязкова будзем прадстаўляць турбрэнд на выстаўках і перш за ўсё турыстычных, каб да яго прывыклі, каб наша краіна стала больш прыкметнай і пазнаваемай, - расказаў намеснік міністра. - З'яўленне турбрэнда - дадатковая інфападстава, магчымасць прыцягнуць увагу да нашай краіны. Думаю, у студзені-лютым ён павінен ужо з'явіцца на публіцы. Якраз будзе час абкатаць яго перад II Еўрапейскімі гульнямі".

Паводле слоў Міхаіла Партнога, турыстычны брэнд выбіраецца не назаўсёды. Магчыма, праз некалькі гадоў адбудуцца нейкія важныя падзеі ў свеце, з'явяцца новыя тэндэнцыі ў турыстычным бізнесе, і спатрэбіцца новая канцэпцыя турбрэнда. Працэс гэты гібкі і творчы, дынамічны, адзначыў намеснік міністра.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі