Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны
Боні Данбар

Моладзь трэба прыцягваць у касмічную сферу

Меркаванні 11.09.2018 | 17:07
Боні Данбар Боні Данбар Прэзідэнт Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў, астранаўт

Моладзь трэба прыцягваць у касмічную сферу. Такое меркаванне выказала журналістам прэзідэнт Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў астранаўт з ЗША Боні Данбар у кулуарах XXXI Міжнароднага кангрэса Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі гаварыць аб тым, якой я бачу будучыню Беларусі ў космасе, несумненна, што ваша краіна актыўна развіваецца ў гэтым напрамку. Тое, што Беларусь прапанавала нам правесці кангрэс тут, на мой погляд, вельмі сімвалічна і сведчыць пра цягу да зорак, космасу, даследаванняў Сусвету. Мы вельмі ўражаны тым, што ўбачылі ў вашай краіне, ці гэта спадарожнік дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, ці авіяцыя, ці беспілотныя лятальныя апараты, якія распрацоўваюцца і вырабляюцца тут. Важна, што Беларусь прыкладае намаганні для таго, каб вырасціць новае пакаленне маладых людзей, зацікаўленых у космасе, якія будуць удзельнічаць у касмічных даследаваннях у будучым", - сказала Боні Данбар.

У сераду, 12 верасня, касманаўты наведаюць беларускія школы, універсітэты, інстытуты Нацыянальнай акадэміі навук, Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча, раскажуць пра палёты, адкажуць на пытанні. Мэта - папулярызацыя космасу, павышэнне цікавасці да гэтай прафесіі і яе прэстыжу. "Спадзяёмся, што гэтыя сустрэчы натхняць моладзь на тое, каб у будучым стаць вучонымі, інжынерамі, даследчыкамі космасу", - адзначыла прэзідэнт асацыяцыі.

Боні Данбар пабывала ў космасе пяць разоў і стала 9-й жанчынай, якая здзейсніла арбітальны касмічны палёт. "З самага дзяцінства я марыла пра касмічныя палёты, і мне пашанцавала гэту мару ажыццявіць. Калі пабываеш у космасе адзін раз, хочацца вяртацца зноў і зноў", - дадала яна.

XXXI Міжнародны кангрэс Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў праходзіць у Мінску 9-15 верасня. У ім удзельнічаюць больш за 80 касманаўтаў з 17 краін. Тэма кангрэса - "Мы ствараем касмічную будучыню". Сёння раніцай даследчыкі космасу ўсклалі кветкі да манумента Перамогі. На працягу дня ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пройдуць дзве тэхнічныя сесіі, якія аб'ядноўвае тэма "Наша будучыня ў космасе".

Асацыяцыя ўдзельнікаў касмічных палётаў - міжнародная некамерцыйная арганізацыя, якая аб'ядноўвае касманаўтаў з многіх краін, - створана ў 1985 годзе для абмену вопытам у галіне пілатуемых касмічных палётаў. Міжнародны кангрэс АУКП штогод збірае касманаўтаў, а таксама прадстаўнікоў навукова-даследчых устаноў і нацыянальных касмічных агенцтваў.

Версія для друку
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Першы этап перапісу насельніцтва Беларусі З 5 па 30 лістапада 2018 года для падрыхтоўкі да правядзення перапісу насельніцтва 2019 года праходзіць праверка адраснай гаспадаркі краіны.