Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
11 жніўня 2020, 10:04
Дзмітрый Варанюк

Моладзь стала заложнікам адпрацоўкі чужых паліттэхналогій

Дзмітрый Варанюк

Моладзь стала заложнікам адпрацоўкі чужых паліттэхналогій. Такое меркаванне журналістам 10 верасня выказаў першы сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, член Савета Рэспублікі Дзмітрый Варанюк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння Беларусь усімі праўдамі і няпраўдамі спрабуюць уцягнуць у хаос і беспарадкі, апрабуючы на нашай краіне чужыя паліттэхналогіі. Аб гэтым сведчаць не толькі эксперты сусветнага ўзроўню, але і, на жаль, факты. Вельмі крыўдна за моладзь, якая гэтаму паддалася. Я згодны з пасылам, які агучыў кіраўнік дзяржавы, што галоўнае - гэта захаванне закону. І тыя, хто яго парушаюць, павінны адказаць з усёй строгасцю. Нам усім неабходна разумець, што мы - адзіны народ. У кожнага з нас можа быць розная пазіцыя, але выказваць сваё меркаванне трэба цывілізаваным шляхам", - сказаў Дзмітрый Варанюк.

Паводле яго слоў, БРСМ гатовы выступіць у ролі камунікацыйнай пляцоўкі, на якую кожны зможа прыйсці і выказаць сваё меркаванне. "Пры гэтым не проста выказваць нездаволенасць, а канструктыўна ўзнімаць канкрэтныя пытанні і прапаноўваць магчымыя шляхі іх вырашэння. Мы павінны разумець, што ў цывілізаванай краіне існуе вяршэнства закону і права і ўсе пытанні трэба вырашаць выключна мірным шляхам. Ні ў якім выпадку мы не павінны ненавідзець адзін аднаго за тое, што ў нас могуць быць розныя погляды на развіццё краіны і рознае светаадчуванне. Нельга будаваць нешта на нянавісці і скарацечных эмоцыях, трэба будаваць на любові і цывілізаваным вырашэнні тых ці іншых пытанняў", - адзначыў першы сакратар ЦК БРСМ.

Дзмітрый Варанюк падкрэсліў, што ні ў каго не атрымаецца сутыкнуць беларусаў адзін з адным. "Кіраўнік дзяржавы ў Пасланні адзначыў, што наша моладзь - гэта наша агульнасць, культура, нацыя. Людзі, якія спрабуюць нашу моладзь стукнуць ілбамі, беларуса з беларусам, - робяць гэта звонку і мэтанакіравана. І што самае галоўнае ў гэтай сітуацыі, яны не стаяць з моладдзю плячо ў плячо, яны недзе далёка і спрабуюць нас чарговы раз справакаваць. Але ў іх гэта не атрымаецца, - дадаў ён. - Безумоўна, не ўсім падабаецца, што сёння Беларусь самастойна выбудоўвае сваю палітыку, што мы захоўваем наш нейтралітэт, паважаем наш суверэнітэт і просім, каб гэты суверэнітэт паважалі і ўсе астатнія. Вельмі важна спыняць на корані любыя эмацыянальныя ўсплёскі, каб яны не разрасталіся. Таму што ўсё пачынаецца з нібыта мірных мітынгаў, а потым практычна на 100 працэнтаў перарастае ў нешта жорсткае. Тут неабходна паважаць пазіцыю праваахоўных органаў. Яны дзейнічаюць якраз з літары закону. А некаторым час ужо задумацца, дзе заканчваюцца правы і надыходзіць сур'ёзная адказнасць за ўчынкі", - рэзюмаваў ён.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі