Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны
Уладзімір Жаўняк

Мясцовым уладам трэба быць паважлівымі да людзей і даступна тлумачыць матывацыю рашэнняў

Меркаванні 05.04.2019 | 18:21
Уладзімір Жаўняк Уладзімір Жаўняк Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі

Мясцовым уладам трэба быць паважлівымі да людзей і даступна тлумачыць матывацыю таго ці іншага рашэння, тады і пытанняў у грамадзян будзе менш. Такое меркаванне ў час выязнога прыёму грамадзян у Сенненскім райвыканкаме выказаў журналістам намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Жаўняк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Такія прыёмы важны для абмену думкамі і разумення, што адбываецца ў райвыканкамах. Таму што часам грамадзяне, прыходзячы да ўлад на мясцовым узроўні, атрымліваюць некарэктныя адказы, што і прыводзіць да зваротаў людзей у вышэйшыя інстанцыі. Уладам трэба ўважліва выслухоўваць людзей і разбірацца ў іх праблемах", - адзначыў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Сёння на прыём да Уладзіміра Жаўняка прыйшла жыхарка Бешанковіч, якая раней звярталася па дапамогу ў працаўладкаванні да мясцовых улад. Маладая маці, якая выхоўвае дзіця адна, шукае работу са студзеня. Была вакансія ў адной з арганізацый раёна, жанчына падыходзіла па патрабаваннях, але кіраўнік арганізацыі адмовіў у працаўладкаванні, спаслаўшыся, што ён яе не ведае. "Такое стаўленне да людзей недапушчальнае. Чалавек падыходзіць, а яго па надуманых прычынах не бяруць. Так, часам і грамадзяне займаюць пазіцыю, калі ім прапануюць некалькі вакансій, але людзі па тых ці іншых прычынах не згаджаюцца. Трэба быць узаемна карэктнымі і ў вырашэнні пытання зыходзіць з існуючай сітуацыі", - сказаў Уладзімір Жаўняк.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта дадаў, што ў Віцебскай вобласці вырашаны практычна ўсе пытанні, якія паступілі ад жыхароў рэгіёна да "Вялікай размовы". Засталося некалькі, якія патрабуюць дадатковай прапрацоўкі.

На прыём у Сянно многія грамадзяне прыехалі з іншых раёнаў і гарадоў. Людзі звярталіся з пытаннямі па якасці работы міліцыі і следчых, жыллёвымі, медыцынскімі, пенсійнымі праблемамі і інш. Па ўсіх дадзены адпаведныя даручэнні.

Версія для друку
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Работа ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў маі У час святочных мерапрыемстваў будуць дзяжурыць медыкі. Службы хуткай медыцынскай дапамогі будуць пераведзены ў рэжым павышанай гатоўнасці.