Мэтазгоднасць павышэння пенсійнага ўзросту наспела ў Беларусі, заявіў памочнік Прэзідэнта - галоўны інспектар па Мінску Аляксандр Якабсон 10 лютага на пленарным пасяджэнні I Форуму працуючай моладзі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Якабсон нагадаў, што кіраўнік дзяржавы сказаў адназначна: народ павінен сам прыняць рашэнне і даць сігнал. Паводле слоў памочніка Прэзідэнта, "сама сітуацыя наспявае для павышэння пенсійнага ўзросту". У рэспубліцы павялічваецца сярэдняя працягласць жыцця, змяняюцца суадносіны працуючых і непрацуючых. "На аднаго работніка сёння становіцца больш непрацуючых", - заўважыў Аляксандр Якабсон. Разам з тым фінансавыя магчымасці пенсійнага фонду абмежаваны.
Паводле яго слоў, увесь свет ідзе па шляху пенсійнага парога. "Сёння толькі адзінкі краін, у якіх пенсійны ўзрост 55 і 60 гадоў для жанчын і мужчын адпаведна", - звярнуў увагу галоўны інспектар па Мінску.
Аляксандр Якабсон выказаў меркаванне, што павелічэнне пенсійнага ўзросту ў Беларусі пройдзе ў некалькі этапаў. "Гэта не будзе ў адзін момант - 60 і 65 гадоў. Будзе этапнасць. Але грамадства павінна даць згоду. Аб'ектыўна глеба для гэтага наспела", - рэзюмаваў памочнік Прэзідэнта.
