Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
15 красавіка 2020, 11:38
Дзмітрый Варанюк

Медыкі - сапраўдныя героі нашага часу

Дзмітрый Варанюк

Беларускія медыкі - сапраўдныя героі нашага часу. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў першы сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Дзмітрый Варанюк.

"Ад імя беларускай моладзі хочацца выказаць шчырыя словы ўдзячнасці медыцынскім работнікам за іх прафесіяналізм, стойкасць духу, за тое, што сёння, вырашаючы звышзадачу па недапушчэнні распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі ў краіне, яны, не шкадуючы сіл, змагаюцца за жыцці кожнага хворага беларуса. Яны і ёсць - сапраўдныя героі нашага часу", - сказаў Дзмітрый Варанюк.

Паводле яго слоў, дзяржава прымае ўсе неабходныя меры ў барацьбе з COVID-19 і ў забеспячэнні медперсаналу ўсім неабходным як для лячэння пацыентаў, так і для індывідуальнай абароны. "Сёння беларусы з'ядналіся ў адзіным парыве перамагчы гэты вірус. Як ніколі мы ўсе разам - і грамадскія аб'яднанні, і прыватны бізнес імкнецца дапамагчы медыцынскім работнікам. Яны працуюць кругласутачна і маюць патрэбу ў простых словах падтрымкі. І ў нашых сілах падзякаваць гэтым мужным людзям за іх працу", - адзначыў першы сакратар ЦК БРСМ.

БРСМ і РУП "Белпошта" далі старт добрасардэчнаму марафону #ДзякуйМедыкам. "Мы заклікаем абсалютна кожнага жыхара нашай краіны падзякаваць медыцынскім работнікам, тым, хто сёння на перадавой, сказаць ім цёплыя словы, пажаданні. Зрабіць гэта вельмі проста. І гэта не зойме шмат часу. Дастаткова на паштоўцы або паштовай картцы напісаць добрыя словы беларускім урачам, фельчарам, медыцынскім сёстрам, санітарам, вадзіцелям хуткай дапамогі, пазначыць адрас установы аховы здароўя, абавязкова дапоўніць хэштэгам #дзякуймедыкам і адправіць праз любую паштовую скрыню. Марка не патрэбна. Вашу паштоўку даставяць па адрасе работнікі "Белпошты". Вядома, можна прыўнесці ў гэты працэс творчасць і зрабіць паштоўку сваімі рукамі", - дадаў Дзмітрый Варанюк.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі