Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
07 лютага 2020, 14:00
Нікас Сафронаў

Мастацтва адыгрывае дыпламатычную ролю

Нікас Сафронаў
Расійскі мастак

Мастацтва адыгрывае дыпламатычную ролю. Такім меркаваннем падзяліўся знакаміты расійскі мастак Нікас Сафронаў напярэдадні адкрыцця выставы "Змяняючы рэальнасць" у Магілёве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мастацтва не толькі выхоўвае і накіроўвае, у грамадстве яно адыгрывае і дыпламатычную ролю. Таму што мастак - гэта пасланнік, які перадае карціны не толькі ад сябе асабіста, але і сваёй краіны", - адзначыў мастак.

Нікас Сафронаў прыбыў у Магілёў з двухдзённым візітам. Ён падкрэсліў, што гэта паездка важная для яго. "Я люблю прыязджаць у Беларусь. Мне падабаецца краіна, вашы людзі. Я бываў у розных дзяржавах і на розных прыёмах, але такая сардэчная і цёплая сустрэча - толькі ў вас. Акрамя таго, я хачу падтрымаць сваю выставу - мне важна, каб людзі прыходзілі і глядзелі карціны. Ацэнка простага чалавека, які можа нічога не разумець у мастацтве, намнога больш шчырая і адкрытая, чым крытыкаў або мастацтвазнаўцаў. У яго просты крытэрый - падабаецца або не падабаецца. Калі чалавек паглядзіць мае карціны, і скажа: "Я нічога не зразумеў, але мяне зачапіла", - гэта сведчыць аб тым, што ўсё не дарэмна. Вядома, ёсць тыя, каму не падабаецца мая творчасць. Але нельга ж падабацца ўсім без выключэння", - лічыць ён.

На думку мастака, мастацтва ствараецца для людзей. "Мастакі - як бацькі. Яны таксама хочуць, каб іх карціны, як дзеці, займалі дастойнае месца. І я таксама перажываю. Таму што кожная карціна - гэта гісторыя, якую трэба расказаць, якой трэба знайсці месца ў музеі, у чыімсьці жыцці", - падзяліўся Нікас Сафронаў.

Выстава "Змяняючы рэальнасць", якая пачне працаваць у Магілёве ўжо заўтра, - гэта збор карцін рознага часу і напрамку, каб кожны наведвальнік знайшоў у гэтай экспазіцыі нешта сваё.

Яшчэ адзін бок знакамітага мастака - дабрачыннасць. "Мая маці заўсёды казала: зарабіўшы тры капейкі, адну трэба аддаць на дабрачыннасць. Я за сваю работу часам атрымліваю вялікія грошы. І тое, што зарабляю, - дзялю папалам. Для чаго ўсё існуе? Каб нехта быў побач. А побач з намі ёсць людзі, якім патрэбна дапамога. Проста так мяне навучылі", - падзяліўся Нікас Сафронаў.

У праграме наведванняў у Нікаса Сафронава - Буйніцкае поле пад Магілёвам. Мастак падзяліўся, што гэта павінна паслужыць натхненнем для стварэння карціны да 75-годдзя Вялікай Перамогі.

Выстава Нікаса Сафронава пачне работу ў музеі імя П.В.Масленікава 8 лютага і прадоўжыцца да канца сакавіка.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі