У Беларусі створаны добрыя ўмовы для самарэалізацыі. Такое меркаванне выказала ў размове з карэспандэнтам БЕЛТА педагог Любішчыцкай сярэдняй школы Кацярына Талочка.
"Будучыня Беларусі - у руках кожнага грамадзяніна. Толькі сваёй працай і талентам мы можам унесці ўклад у развіццё і працвітанне краіны. Ад некаторых можна пачуць, што жыццё за мяжой лепшае, нехта выязджае туды жыць або працаваць. Зразумела, у кожнага сваё меркаванне. Аднак, я лічу, што жыць добра дома. Тут створаны ўсе ўмовы, далейшае залежыць ад нас саміх. Можна нічога не рабіць і скардзіцца, што ўсё дрэнна, а можна ўзяць і накіраваць амбіцыі ў патрэбнае рэчышча", - упэўнена Кацярына Талочка.
Педагог хоча бачыць краіну моцнай і незалежнай, у якой людзям неабыякава, што будзе заўтра. "Разам мы можам зрабіць Беларусь лепшай. У першую чаргу гэта залежыць ад нас, моладзі. Мы - апора краіны, нам яе і развіваць", - сказала педагог.