Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
22 лютага 2021, 15:33
Сяргей Чычоў

Любоў да Радзімы і адказнае стаўленне да работы - залог будучай моцнай Беларусі

Сяргей Чычоў
Першы сакратар Магілёўскага гаркама ГА "БРСМ"

Любоў да Радзімы і адказнае стаўленне да сваёй работы - залог будучай моцнай Беларусі. Такім меркаваннем з карэспандэнтам БЕЛТА падзяліўся першы сакратар Магілёўскага гарадскога камітэта БРСМ Сяргей Чычоў, які быў удзельнікам VI Усебеларускага народнага сходу.

"Любоў да Радзімы і адказнае стаўленне да сваёй работы - гэта залог будучай моцнай Беларусі. І слоган, пад якім праходзіў Усебеларускі сход, - гэта не проста словы. Гэта той фундамент, на якім павінна грунтавацца наша краіна. Паколькі ў адзінстве народа, у развіцці кожнага грамадзяніна і ўсёй краіны ў цэлым і ёсць незалежнасць Беларусі, здольнай вытрымаць любыя выклікі, - адзначыў Сяргей Чычоў. - Два дні сходу праляцелі для мяне на адным дыханні. Кожны, хто выступаў за трыбунай, выказваў свой пункт гледжання на хвалюючыя яго аспекты развіцця краіны. Было цікава і вельмі карысна слухаць кампетэнтных людзей і простых рабочых, вядомых палітолагаў і нават меркаванне апазіцыі. Прэзідэнт у час свайго выступлення паказаў, што ён вельмі перажывае за нашу краіну. Ён расклаў па палічках усе праблемныя пытанні і кожны прыведзены тэзіс. На мой погляд, такі падыход - найбольш прадукцыйны. І я ўпэўнены, кожны вынес адтуль нешта сваё - і маладыя людзі, якія толькі пачынаюць свой прафесійны шлях, і прафесіяналы, якія ўжо шмат гадоў працуюць на карысць краіны".

Як прызнаўся Сяргей Чычоў, ён упершыню стаў удзельнікам такога маштабнага форуму. "Вядома, я вельмі хваляваўся. Але за некалькі дзён да мерапрыемства ў сацыяльных сетках пачаўся цэлы чэлендж ад саюзнай моладзі. Мне пісалі зусім незнаёмыя людзі з усёй рэспублікі. І кожны выказваў словы падтрымкі, жадаў прадукцыйнай і цікавай работы", - расказаў удзельнік Усебеларускага сходу.

"На народным сходзе я атрымаў бясцэнны вопыт, якім буду дзяліцца з іншымі юнакамі і дзяўчатамі. Я асабіста ўспрыняў просьбу Аляксандра Лукашэнкі да моладзі аб тым, што не трэба пакідаць палітыку. Я прадоўжу сваю работу, буду ўдасканальвацца і дапамагаць у гэтым іншым, прадоўжу выказваць сваю грамадзянскую пазіцыю і адстойваць сваю думку. Мы вызначылі шлях развіцця нашай краіны - засталося падтрымаць гэта справай", - рэзюмаваў Сяргей Чычоў.-0-

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі