Міждзяржаўны савет па супрацоўніцтве ў галіне перыядычнага друку, кнігавыдання, кнігараспаўсюджвання і паліграфіі аб'ядноўвае краіны СНД у вельмі важным напрамку гуманітарнага супрацоўніцтва. Такое меркаванне журналістам выказала старшыня савета, першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Усё, што звязана з інфармацыяй, з кнігай - гэта тыя духоўныя сувязі, якія сёння павінны найбольш дынамічна развівацца і нават, можа, у нечым апярэджваць развіццё і па нейкіх іншых напрамках", - лічыць Лілія Ананіч.
Яна нагадала, што міждзяржсавет - адзін з ініцыятараў у арганізацыі міжнароднага конкурсу "Мастацтва кнігі" дзяржаў - удзельніц СНД. Літаральна гэтымі днямі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі засядае журы творчага спаборніцтва, якое вызначыць лепшыя выданні на постсавецкай прасторы. Вынікі будуць абвешчаны ў Маскве, дадала першы намеснік міністра.
Лілія Ананіч таксама расказала, што на аснове праекта "Сугучнасць сэрцаў" выдавецкага дома "Звязда" ствараецца літаратурна-публіцыстычны партал краін СНД. Сайт называецца "Сугучнасць" і можа стаць месцам для міжнародных стасункаў. "Па першых водзывах калег з СНД мы разумеем, што гэта будзе цікавы рэсурс, на які зможа зайсці кожны і пачытаць артыкулы", - дадала яна.
У Мінску 20 мая праходзіць чарговае пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах СНД. У ліку абмяркоўваемых тэм - дзейнасць створанага ў 1999 годзе Міждзяржаўнага савета па супрацоўніцтве ў галіне перыядычнага друку, кнігавыдання, кнігараспаўсюджвання і паліграфіі.
Членамі савета з'яўляюцца кіраўнікі дзяржаўных органаў па друку, кнігавыданні, кнігараспаўсюджванні і паліграфіі Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргыстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, а таксама прадстаўнік Выканаўчага камітэта СНД з правам дарадчага голасу. Функцыі рабочага апарату савета ажыццяўляе дэпартамент гуманітарнага супрацоўніцтва, агульнапалітычных і сацыяльных праблем Выканаўчага камітэта СНД.
З 2000 па 2013 год адбылося 18 пасяджэнняў савета, на якіх абмеркавана больш як 180 пытанняў супрацоўніцтва ў галіне перыядычнага друку, кнігавыдання, кнігараспаўсюджвання і паліграфіі, нарматыўна-прававой базы ў гэтай сферы. Большасць дакументаў, прынятых на пасяджэннях вышэйшых органаў СНД, запатрабаваны і выкарыстоўваюцца ў практычнай дзейнасці.