Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
21 лютага 2018, 14:32
Мар'яна Шчоткiна

Кантакты, салідарнасць і давер паміж народамі - аснова дасягнення МУР

Мар'яна Шчоткiна
Кіраўнік прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску, старшыня ГА "Беларускі саюз жанчын"

Кантакты, сувязі, салідарнасць і давер паміж народамі - аснова дасягнення МУР, заявіла 21 лютага журналістам нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар'яна Шчоткіна на прэс-канферэнцыі Рэгіянальнага форуму нацыянальных каардынатараў па дасягненні МУР, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усе 17 Мэт устойлівага развіцця ўніверсальныя, але дасягнуць іх нельга паасобку. Важна, каб кожны з нас мог удзельнічаць у гэтай рабоце. Таму неабходна партнёрства паміж дзяржавамі, галінамі ўлады, грамадзянскай супольнасцю, бізнесам, добрасуседскія адносіны на ўмовах узаемаразумення, павагі і падтрымкі", - падкрэсліла Мар'яна Шчоткіна.

Беларусь, якая ўжо выпрацавана нацыянальную архітэктуру работы па дасягненні МУР, асаблівую ўвагу ўдзяляе парламенцкаму складніку і ролі грамадзянскай супольнасці, адзначыла яна. "Але падкрэслю: недастаткова работы ў асобна ўзятай краіне. Вядома, мы ўсе беражом свой дом. Але ёсць і агульны дом - планета Зямля. І захаванасць гэтага дома залежыць ад кожнай з дзяржаў. Таму кантакты, сувязі, партнёрства, салідарнасць, давер паміж народамі з'яўляюцца асновай для дасягнення пастаўленых мэт", - дадала Мар'яна Шчоткіна.

Таксама яна падзякавала першаму намесніку Генеральнага сакратара ААН Аміне Махамед, якая прыляцела ў Беларусь для ўдзелу ў форуме. "Гэта важна, таму што мы можам з першых вуснаў пачуць пункт гледжання ААН. Менавіта ёй належыць роля аб'яднальнага цэнтра, каардынатара дзейнасці дзяржаў", - падкрэсліла Мар'яна Шчоткіна.

Рэгіянальны форум нацыянальных каардынатараў праходзіць у Мінску 21-22 лютага. Ён сабраў дэлегацыі больш як з 40 краін. Гэта высокія службовыя асобы, прадстаўнікі міжнародных арганізацый. Удзельнікі форуму абмяняюцца вопытам па дасягненні Мэт устойлівага развіцця, абмяркуюць праблемныя пытанні выканання Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года. Ключавыя прапановы і ідэі, агучаныя на мерапрыемстве, будуць адлюстраваны ў рэзюмэ старшыні на заключнай сесіі канферэнцыі. Гэтыя вынікі плануецца прадставіць на Рэгіянальным форуме па ўстойлівым развіцці для рэгіёна ЕЭК ААН, які пройдзе ў Жэневе 1-2 сакавіка.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі